Жыццё складаецца з двох пластаў: слоў ды музыкі. Шум дрэў гэта ўжо музыка, размова гэта вынік абмену слоў. Бывае, што адно з другім зыходзіцца, калі адмыслова – паўстае песня.
Песні, песенькі, прыпевы, кампазіцыі – усе формы можна сустрэць ў праграме “Словы з музыкай”. Няма тут ніякіх межаў, ні стылістычных, ні фармальных. Хаця асновай заўсёды будзе аўтарская песня як першапачатковая, асноўная, самая простая ў форме, але не па змесце, то побач яе можна пачуць соўл, джаз, рок, блюз і іх усялякія варыянты. Не забываем пра актуальныя падзеі ў канцэртным ды фэстывальным жыцці, рэляцыі, размовы, каментары, жывы кантакт са словам і музыкай. З асаблівай уважлівасцю сочым таксама за беларускім словам у музыцы.
Усё пад лозунгам настрою ды людской камунікацыі, бо чым з’яўляецца песня без слухачоў.
“Словы з музыкай” чакаюць Вас кожную пятніцу, 19.05 па польскім часе ды 20.05 па беларускім, а я чакаю Вашых галасоў у сваёй музычнай вёсцы па адрасе: ilovillage@gmail.com ды на Skype па логіне: basovka10
21 лістапада ў Словах з музыкай...
Крыніцай інспірацыя наогул з’яўляюцца сустрэчы з людзьмі. Другі чалавек, яго цікаўнасць свету і стыль быцця нясуць з сабой нешта новае і адкрываюць чарговыя дзверы да пазнавання нашага наваколля. Свет музыкі акордэона і францускіх вуліцаў раскрые нам Аляксандр Шувалаў ды мае сустрэчы з парыжскімі сябрамі. Запрашаю слухаць Радыё Рацыя ў бліжэйшую пятніцу ў 19.05 па польскім ды 20.05 па беларускім часе.

Запрашаем!






