
De facto – тое, што адбываецца на самой справе. Палітыка de facto – тое, што насамрэч стаіць за палітычнымі падзеямі і палітычнымі рашэннямі. Штотыдзень па панядзелках а 12.40 і 23.40 ды па суботах а 9.40 па беларускім часе -- самае цікавае з унутранай палітыкі Беларусі, тое, што на першы погляд не бачна за афіцыйнымі тлумачэннямі і прыгожымі фразамі палітыкаў.
У Беларусі па-за афіцыйнымі структурамі і партыямі, акрамя асобных палітычных лідэраў дзейнічаюць палітычныя групоўкі, аб'яднаныя як на падставе агульных інтарэсаў, так і сямейных адносінаў. Палітыка de facto – пра асноўныя з гэтых груповак, пра бацькоў і дзяцей у палітыцы, аб сутнасці суадносінаў улады і апазіцыі, і пра многае іншае.







Каментары