На праспекцеБерасце - беларускія вароты ў Еўрасаюз. Людзі ў гэтым горадзе жылі пад Польшчай ды Расіяй, у складзе СССР, разам з гэтым назапашвалі і аб'ядноўвалі традыцыі і менталітэт украінцаў, беларусаў, рускіх, палякаў ды габрэяў. Як і чым жывуць берасцейцы сёння, што думаюць і як ставяцца да сучасных працэсаў у Еўропе, Беларусі і родным горадзе слухайце ў аўтарскай праграме Пашы Бярозавага "На праспекце".
Апошняе выпраўленне: 05.10.2008 17:09
З джаза да Баха«З джаза да Баха» - праграма, якая прэзентуе клясічную і вольную музыку. Канцэпцыя праграмы: музыка, якая працягвае традыцыі клясікі: сучасная акадэмічная музыка, авангард, эксперыментальная музыка. У такіх жа рамках разглядаецца і джаз зь ягонымі новымі культурна-нацыянальнымі каранямі – як адзін з напрамкаў сур’езнай музычнай традыцыі, які атрымлівае сваё ўнікальнае разьвіцьце ў кожнай асобнай краіне і рэгіёне.
Апошняе выпраўленне: 05.10.2008 16:18
Фольк-брамаАпошняе выпраўленне: 11.09.2008 12:44
Жыццё з літаратурайКалі вы хочаце адрозьніваць Алеся Адамовіча ад Андрэя Адамовіча, калі хочаце ведаць чаму Альгерд Бахарэвіч друкуе кнігі выключна ў выдавецтве Логвінава і чаму нельга атрымаць два разы літаратурную прэмію Гліняны Вялес – слухайце аўтарскую перадачу Алеся Аркуша “Жыцьцё зь літаратурай”.
Апошняе выпраўленне: 23.07.2008 00:13
|