Калі вы хочаце адрозьніваць Алеся Адамовіча ад Андрэя Адамовіча, калі хочаце ведаць чаму Альгерд Бахарэвіч друкуе кнігі выключна ў выдавецтве Логвінава і чаму нельга атрымаць два разы літаратурную прэмію Гліняны Вялес...
Калі вам не пашанцавала і вы яшчэ не купілі аўдыёкнігу Ўладзімера Арлова, калі вы не патрапілі на вечарыну Андрэя Хадановіча, калі ня здолелі расшукаць апошні нумар часопіса “Дзеяслоў”, ня трэба ачайвацца - слухайце аўтарскую перадачу Алеся Аркуша “Жыццё з літаратурай” і вы будзе ў курсе ўсіх беларускіх літаратурных падзеяў.
Жыць без літаратуры можна... Але ці варта?
Кожны чацвер а 15:05 ды а 00:05






