23-07, 00:42

Ад А да Я - фельетон, погляд, аналіз

Аўтар: Віктар Сазонаў

Эсэ пра леп­шых

Бе­ла­ру­сы ўжо даў­но па­ка­за­лі, што яны ма­юць пра­ва на сваю ідэн­тыч­насць. Гэ­та са­праў­ды уні­каль­ны на­род, ана­ла­гаў яко­му ня­ма на све­це. Та­му і мае пра­ва на­зы­вац­ца на­ро­дам. На­ват у аб­сур­д­нас­ці па­во­дзін мы не­паў­тор­ныя. Па­раў­наць ха­ця б дзве тра­ге­дыі. Не­ка­лі на Ня­мі­зе штось­ці свят­ка­ва­лі. Пай­шоў дождж. Ад яго так уця­ка­лі, што па­ду­шы­лі лю­дзей. А вось як грым­нуў вы­бух пад­час свят­ка­ван­ня Дня не­за­леж­нас­ці — пра­цяг­ва­лі тан­ца­ваць ды ве­ся­ліц­ца. Даж­джу ба­ім­ся, а вы­бу­хаў не. Дзе яш­чэ та­кое мож­на ўба­чыць. За­гад­ка­вая ў нас на­ту­ра.

Але гэ­тыя аб­сур­д­ныя па­во­дзі­ны не са­мы вя­лі­кі па­каз­чык на­шай уні­каль­нас­ці. Зда­ец­ца, ні­дзе ў све­це лю­дзі так моц­на не хо­чуць вы­гля­даць леп­шы­мі ў ва­чах бліж­ня­га, як тут. Аб­с­лу­га кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы сцвяр­джае, што та­ко­га доб­ра­га на­чаль­ні­ка ня­ма ні­дзе на све­це. Той у сваю чар­гу ка­жа, што ў нас аб­ра­ны най­леп­шы шлях уні­каль­на­га раз­віц­ця. Увесь на­род ве­рыць, што мы най­больш аду­ка­ва­ная і са­мая на­чы­та­ная на­цыя. І на­ват апа­зі­цыя, якая з па­пя­рэд­ні­мі тэ­зі­са­мі ні­бы­та няз­год­ная, б’ец­ца ва ўнут­ры­ві­да­вой аго­ніі, каб па­ка­заць адзін дру­го­му сваю леп­шасць. Пры­чым „леп­шыя” ста­ра­юц­ца быць леп­шы­мі не на­о­гул, а пе­рад бліж­нім.

Пры­кла­дам, той вы­бар­чы пра­цэс у Па­ла­ту прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, які ўжо стар­та­нуў. Паў­сюд­на ў све­це апа­зі­цыя зма­га­ец­ца з ула­дай. У нас жа ўсе па­лі­тыч­ныя плы­ні за­я­ві­лі, што на гэ­тых вы­ба­рах ула­ду пе­ра­маг­чы не ўдас­ца. Пры­чы­ны зра­зу­ме­лыя, але ж з не­кім зма­гац­ца за пра­ва быць леп­шым усё ад­но трэ­ба. Ад­нак, па­ча­лі зма­гац­ца па­між са­бой. Хто мае сі­лы па­ка­заць ся­бе на вы­ба­рах, што ён не­ча­га вар­ты, саб­раць ха­ця б ты­ся­чу под­пі­саў вы­бар­ш­чы­каў, тым і га­на­рыц­ца. Маў­ляў, леп­шы за ін­шых, хоць пра пе­ра­мо­гу і зме­ну сі­ту­а­цыі ня­ма і га­вор­кі. Хто гэ­та­га зра­біць не ў змо­зе і мо­жа саб­раць толь­кі іні­цы­я­тыў­ную гру­пу, той ства­рае свае ася­род­кі, гань­біць пер­шых і сцвяр­джае тое са­мае. Маў­ляў, леп­шыя мы, толь­кі не збі­ра­ем­ся гу­ляць у тыя гуль­ні па пра­ві­лах ула­ды. Хто і гэ­та­га зра­біць не ў змо­зе, сцвяр­джае, што пра­цуе на бу­ду­чыя прэ­зі­дэн­ц­кія вы­ба­ры, а гэ­тыя яго не ці­ка­вяць. Ну, а няз­доль­ныя і на гэ­та за­вя­ра­юць, што яны мо­гуць зра­біць усё, та­му мо­гуць да­зво­ліць са­бе ўсё бай­ка­та­ваць. Унут­ры­ві­да­вая ба­раць­ба за наз­ву леп­ша­га да­сяг­ну­ла свай­го апа­гея і зай­ш­ла так да­лё­ка ў сва­ёй аб­сур­д­нас­ці, што па­ка­заць свай­го са­праў­ды леп­ша­га, які ўзна­ча­ліць кра­і­ну ў хут­кім бу­ду­чым, прак­тыч­на ніх­то не мо­жа.

А най­ці­ка­вей­шую па­зі­цыю зай­ма­юць тыя, хто не хо­ча, або няз­доль­ны, ці про­ста ба­іц­ца штось­ці ра­біць. Сваю бяз­дзей­насць яны так моц­на ўвя­лі ў ранг вы­шэй­шай ідэ­а­ло­гіі, што на пер­шы по­гляд зда­юц­ца са­мы­мі ра­зум­ны­мі. З вель­мі муж­ны­мі тва­ра­мі яны сцвяр­джа­юць, што не збі­ра­юц­ца не­ча­га там ра­біць прын­цы­по­ва. Спа­сы­ла­юц­ца пе­ра­важ­на на тое, што іх што­дзён­ная дзей­насць на­столь­кі важ­ная і важ­кая, што пры­ня­се боль­шы плён, чым удзел у вы­ба­рах і бай­ко­тах усіх ра­зам узя­тых апа­нен­таў.

Мо­жа яно так не толь­кі ў нас. За­кон „бі сва­іх — бу­дуць ба­яц­ца чу­жыя” іс­на­ваў заў­сё­ды і ўсю­ды. І на­ват та­кія агуль­на­на­цы­я­наль­ныя фра­зы як „за­гад­ка­вая ра­сій­ская ду­ша” ці „вя­лі­кая аме­ры­кан­ская ма­ра” раз­бі­ва­лі­ся ме­на­ві­та аб су­се­да, а не аб ней­ка­га знеш­ня­га бяз­лі­тас­на­га во­ра­га. Бо ка­лі та­кі во­раг з’яў­ляў­ся, то не­як лю­дзі гур­та­ва­лі­ся і ба­ра­ні­лі адзін ад­на­го. А як зні­каў, то ад­ра­зу па­чы­на­лі ду­ба­сіць та­го, на чыё пля­чо мож­на бы­ло раз­ліч­ваць зу­сім ня­даў­на. І ўжо ха­це­ла­ся па­ка­заць леп­шай не сваю су­поль­насць, а ся­бе са­мо­га. А мы, бе­ла­ру­сы, зда­ец­ца ў гэ­тым кі­рун­ку на­пе­ра­дзе ўсёй пла­не­ты.

Ну, ніх­то не хо­ча прыз­наць, што леп­шы не ён. Па­чы­на­ю­чы ад удзе­лу ў бес­сэн­соў­ных вы­ба­рах, ці ў іх бес­сэн­соў­ным бай­ко­це і за­кан­ч­ва­ю­чы бес­сэн­соў­ным бяз­дзе­ян­нем. І ўсёй гэ­тай бес­сэн­соў­ш­чы­не на­да­ец­ца не­ве­ра­год­на вя­лі­кі сэнс.

Яно то на пер­шы по­гляд і ні­чо­га страш­на­га, што лю­дзі кан­ку­ру­юць за ты­тул леп­ша­га, не ра­зу­ме­ю­чы, што гэ­та ўся­го толь­кі пра­я­вы ком­п­лек­су ўлас­най не­паў­на­цэн­нас­ці. Бя­да, што ўсіх ін­шых шчы­ра лі­чаць гор­шы­мі за ся­бе. І кан­ку­ру­юць не леп­шы­мі ме­та­да­мі.
А больш за ўсё крыў­д­на за дзяр­жа­ву. Бо ў гэ­тай гон­цы ста­лі за­бы­вац­ца, што ў на­шай ад­ра­джэн­скай спра­ве са­праў­ды леп­шы той, хто хо­ча леп­шай па­ка­заць сваю кра­і­ну, а не толь­кі ся­бе лю­бі­ма­га. І яш­чэ тое, што леп­шае — во­раг доб­ра­га.

Вік­тар Сазонаў

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя