05-10, 16:14

З джаза да Баха

«Ад джаза да Баха» - праграма, якая прэзентуе клясічную і вольную музыку. Канцэпцыя праграмы: музыка, якая працягвае традыцыі клясікі: сучасная акадэмічная музыка, авангард, эксперыментальная музыка. У такіх жа рамках разглядаецца і джаз зь ягонымі новымі культурна-нацыянальнымі каранямі – як адзін з напрамкаў сур’езнай музычнай традыцыі, які атрымлівае сваё ўнікальнае разьвіцьце ў кожнай асобнай краіне і рэгіёне.

Вельмі істотным аб’ектам увагі праграмы з’яўляецца беларуская сур’езная музыка: ад джаза да, напрыклад, Зьміцера Смольскага. Штотыднёвыя выпускі праграмы знаёмяць слухача з падзеямі беларускага музычнага жыцьця, з канцэртамі сусьветных зорак джазавай і акадэмічнай музыкі, што праходзяць у Беларусі, новымі СD і DVD-рэлізамі беларускай і сусьветнай музыкі.

Галоўная мэта праграмы – паказаць слухачу, што музыка – гэта ня толькі альтэрнатыва, рок- і поп-, але яшчэ і тыя формы, якія часта лічацца хрэстаматыйнымі. Насуперак гэтаму, клясічная музыка працягвае жыць, функцыянаваць і падабацца слухачу. Усе падрабязнасьці яе жыцьця, усе яе інтрыгі і дасягненьні дагэтуль з’яўляюцца цікавымі і захапляльнымі.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя