01-10, 16:32

Інтэлектуальная сфера

Аўтар: Кірыл Смяглікаў

Інфармацыя «Сферы» можа быць самой рознай, як сур'ёзнай, так і кур'ёзнай. Як проста цікаўнай, так і жыццёва неабходнай, валодаючы якой можна кіраваць светам (як ні банальна гэта гучыць). «Інтэлектуальная сфера» дзівіць, забаўляе і нават папярэджвае, тым самым, узбройваючы слухача ведамі аб будучыні, сучаснасці і мінулым.

Калі вы жадаеце ведаць, хто, што і як змяняе наша жыццё да лепшага (а, бывае, нажаль, і да горшага), які ўплыў імклівага прагрэсу на штодзённасць, што чакае кожнага з нас у асобнасці або ўсё чалавецтва ў цэлым — далучайцеся!

Найцікаўшыя навуковыя даследаванні і адкрыцці, агляд апошніх гаджэтаў ды тэндэнцый развіцця інтэрнэту.

Гістарычнае узнікненне самых звычайных і любімых намі рэчаў, ад кампутараў і мабільных тэлефонаў, да ядэрнай энэргетыкі ды малекулярнай фізікі.

Дапамагае рабіць перадачу кампутарная праграма БОНУС. Першая спроба беларускамоўнага штучнага інтэллекту. ;)

Усё гэта у праграме Інтэлектуальная сфера.

Штосераду - 11.40 ды 22.30

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя