„Дай голас беларусам 2010”Пад такою шыльдай у ноч з 18 на 19 сакавіка адбудзецца 5-я акцыя ў падтрымку асноўных свабодаў у Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 10:56
Вернікі супраць уладаўВернікі царквы “Новае жыццё” не маюць намеру пакідаць свой будынак. Пра гэта заявіў юрыст царквы Сяргей Луканін. Цяпер будынак належыць мінскім уладам, але вернікі не згодныя з такім рашэннем.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 10:51
Дзень салідарнасці са зніклымі і палітвязнямі16 сакавіка – дзень беларускай салідарнасці. Актывісты нагадваюць грамадству аб зніклых у нявысветленых абставінах палітыках і грамадскіх дзеячах ды патрабуюць ад улады сумленна расследаваць выпадкі гэтых знікненняў.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 10:27
Яшчэ два медалі на ПаралімпіядзеЗа тры дні Х зімовых Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі - залаты і тры бронзавыя.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 10:09
Збілі мастака Міхася КарпукаУ Мінску быў збіты беларускі мастак Міхась Карпук. Напад адбыўся днём у Траецкім прадмесці, дзе ўжо больш за дваццаць гадоў знаходзіцца майстэрня мастака.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 09:35
Лябедзька: Удзел у гэтым фарсе знаходзіцца пад пытаннемАб'яднаныя дэмакратычныя сілы прапаноўваюць усім дэмакратычным суб'ектам правесці тэрміновыя палітычныя кансультацыі. Прадметам перамоў павінна стаць магчымасць адмовы апазіцыі ад далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 19:01
Віталь Рымашэўскі гатовы ісці да канцаАдзін з лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі абвергнуў інфармацыю пра магчымае зняццё сваёй кандыдатуры ў кампаніі па выбарах прэзідэнта. Палітык адзначыў, што ён гатовы вылучацца ў якасці адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкіх сілаў і ісці да канца.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 16:09
Колькасць кандыдатаў мізэрнаяСёння апошні дзень рэгістрацыі для дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. На Гродзеншчыне іх колькасць мізэрная.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 16:32
Праваабаронцы заклапочаныя сэлектыўнасцю рэзалюцыіБеларускія праваабаронцы выявілі заклапочанасць тым фактам, што ў новай рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі, прынятай 10 сакавіка, знікла патрабаванне аб скасаванні артыкула 193-1, што прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 15:21
Дзянісава пакаралі штрафам (абноўлена)Суд Ленінскага раёна Гродна вынес рашэнне, згодна з якім незалежны журналіст Алесь Дзянісаў пакараны штрафам у памеры 70 тысяч беларускіх рублёў.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 14:39
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага22 сакавіка 1864 году расейскія карнікі забілі нашага нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага. Беларуская Нацыянальная Памяць і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ладзяць Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 12:36
У Брэсце спаборнічалі мадэльеры і дызайнеры14 сакавіка ў Брэскім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшоў 12 абласны конкурс маладых мадэльераў і дызайнераў „Стыль 2010”.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 15:47
Беларусь павялічыць здабычу нафты ў ВенесуэлеБеларусь павялічыць здабычу нафты ў Венесуэле да 20 тыс. барэляў у суткі. Пра такія магчымасці паведаміў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес на сустрэчы з членамі беларускай дэлегацыі - удзельнікамі пасяджэння Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 10:56
Гадавіна канстытуцыі Беларусі15 сакавіка 1994 года дэпутаты Вярхоўнага Савета XII склікання прынялі першы ў гісторыі асноўны закон суверэннай Беларусі – канстытуцыю.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 10:31
АДС перадалі лісты спікерам парламентаўНа 24 сакавіка запланаваная сустрэча ў Еўрапарламенце 5 спікераў парламентаў запрошаных да праграмы „Усходняе партнёрства” (Еўранест) – Малдовы, Грузіі, Украіны, Арменіі і Азербайджана.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 10:37
|