Едзе дэлегацыя Сусветнага банка на БеларусьПрадстаўнікі Сусветнага банка наведаюць Беларусь на наступным тыдні. У складзе дэлегацыі віцэ-прэзідэнт Групы Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Філіп Ле Уэру і дырэктар аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Марцін Райзер.
Апошняе выпраўленне: 13.03.2010 11:30
Крэдыты на куплю айчынных тавараў - усімІльготныя крэдыты на куплю айчынных тавараў цяпер змогуць атрымліваць усе жадаючыя. Гэта прадугледжана падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 12 сакавіка ўказам № 152 "Аб унясенні зменаў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 г. № 371".
Апошняе выпраўленне: 13.03.2010 11:27
Крызіс далёкі да свайго завяршэнняЦі вытрымае беларуская эканоміка другі крызісны год? Чаго чакаць насельніцтву ад ураду і як мінімізаваць сацыяльныя наступствы крызісу? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас круглага стала ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 09:32
Багданкевіч: Банкаўская сістэма можа абрушыцца ў любы момантТакі песімістычны прагноз даў былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч падчас паседжання “круглага стала” па пытаннях пераадолення эканамічнага крызіса, які адбыўся ў чацвер ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:56
Еўрасаюз - за альтэрнатыўную энергетыку ў БеларусіЕўрасаюз выступае за пашырэнне ў Беларусі альтэрнатыўнай энергетыкі. Дзеля гэтых мэтаў створаны энергетычны клуб, куды ўвайшлі навукоўцы, грамадскія дзеячы, палітыкі, дыпламаты ды эксперты. У Мінску адбылося другое паседжанне клуба, ініцыятарам якога выступіў Еўрасаюз разам з брюсельскім офісам “За дэмакратычную Беларусь”.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:09
Беларусы працягваюць скупляць валютуУ студзені 2010 года ў выніку аперацый на ўсіх сегментах валютнага рынку Беларусі было прададзена 5 мільярдаў 88,4 мільёна долараў.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 13:28
Упершыню за 3 гады станоўчае сальдаУ Беларусі па выніках студзеня 2010 года зафіксавана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 123.7 млн., сведчаць дадзеныя Нацбанка. Адзначым, што Беларусі ўдалося выйсці на станоўчае знешнегандлёвае сальда ўпершыню амаль за тры з паловай года. Да гэтага ў апошні раз станоўчае сальда было зафіксавана ў жніўні 2006 года.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 11:00
Заклікаюць вяртацца з капіталамІмігранты, якія прывозяць капітал у Беларусь, будуць на пяць гадоў вызваленыя ад падаходнага падатку. Гэта прадугледжана падпісаным прэзідэнтам указам № 143 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання".
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 20:19
Прадпрымальнікі спадзяюцца ўладкоўваць на працу не толькі сваякоўСтаршыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін выказаў мяркаваньне наконт таго, што бліжэйшым часам могуць быць прынятыя змены нарматыўных актаў датычных працы індывідуальных прадпрымальнікаў.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 14:44
Зрабіць ільнаводчую галіну адной з лепшых у свецеІльнаводчая галіна Беларусі ў найбліжэйшыя некалькі гадоў павінна стаць адной з лепшых у свеце. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 13:49
Новая праграма абслугоўвання кліентаўЗАТ "Альфа-банк" прадстаўляе прэміяльную праграму абслугоўвання кліентаў Golden Alfa. Пра гэта паведаміў 5 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар па рознічным бізнесе банка Ігар Лахмакоў.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 13:16
Газ на запраўках падаржэўАдпускная цана на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў павялічылася на 9,4 працэнта.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 12:46
100% ільготны крэдыт толькі на нарматыў крэдытуемай плошчыПавялічаны да 100 працэнтаў ільготны крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля распаўсюджваецца толькі на нарматыў крэдытуемай плошчы.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 09:53
ЕС можа прафінансаваць спецыяльную праграму для БеларусіНа працягу наступных трох гадоў (2011-2013) Еўрапейскі саюз прадаставіць сваім суседзям больш як 5,7 млрд. еўра ў рамках Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС). Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі і Украіне.
Апошняе выпраўленне: 03.03.2010 10:13
Попыт на долары ЗША перавысіў прапанову на 237,5 млн.Як паведамілі на Беларускай валютна-фондавай біржы, за мінулы месяц на таргах было прададзена 797 млн. 192 тыс. долараў ЗША. Пры гэтым попыт перавысіў прапанову на 237,5 млн. долараў (попыт — 792 млн. 908 тыс., прапанова — 555 млн. 388 тыс.).
Апошняе выпраўленне: 02.03.2010 11:27
|