З пачатку года доўг павялічыўся на 0,5 працэнта.
Пры гэтым крэдыты, прыцягнутыя ўрадам Беларусі, за студзень-сакавік нязначна скараціліся і былі роўныя $2022,7 млн. Крэдыты, прыцягнутыя рэзідэнтамі пад гарантыі ўрада, за гэты перыяд павялічыліся на 4,9 працэнта да $326,2 млн.
Па паказчыках крэдытаздольнасці па знешняму дзяржаўнаму доўгу (згодна з нарматывамі, што рэкамендуюцца МБРР) Беларусь належыць да групы краін з нізкім узроўнем запазычанасці.
Знешнім дзяржаўным доўгам з'яўляецца агульная сума асноўнага доўгу рэспублікі і яе рэзідэнтаў па знешніх дзяржаўных пазыках на пэўны момант часу. Згодна з законам “Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год” ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу краіны на канец 2008 года ўстаноўлены ў памеры $6 млрд. //БелТА






