“Расійскі бок пераглядае свае ўласныя планы па змене коштаў на газ унутры краіны. У прыватнасці, быў шэраг заяваў Мінэканамразвіцця, што Расія ў 2011 годзе не выйдзе на роўнапрыбытковыя кошты, так званыя кошты net-back, для расійскіх спажыўцоў”, - кажа віцэ-прэм'ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў.
У сувязі з тым, што кошты на нафту выраслі не так, як прагназавалася ў 2006 годзе, то і кошты на газ, разлічаныя па формулах, значна адрозніваюцца ад тых параметраў, якія расійскі бок закладваў у свае прагнозы ў 2006 годзе, а таксама ад тых, якія ляглі ў аснову беларуска-расійскай дамовы па пастаўках газу, падпісанай у 2006 годзе.
- Мы бачым, што расійскі бок пераглядае свае планы і прапануем Расіі зрабіць адпаведныя карэктывы і ў гандлі газам з Беларуссю. Сёння гэта з'яўляецца прадметам перамоваў, - заявіў у інтэрв’ю Інтэрфаксу Андрэй Кабякоў.







Каментары