Гродзенскія прадпрымальнікі - уладальнікі гандлёвых шапікаў на прыпынках грамадскага транспарту - распачалі збор подпісаў жыхароў горада з патрабаваннем да мясцовых уладаў адмяніць забарону на продаж піва ў іх, якая дзейнічае з 5 чэрвеня.
На шапіках з’явіліся аб’явы з заклікам да жыхароў Гродна ставіць свае подпісы з патрабаваннем адмяніць забарону на продаж піва. За некалькі дзён на кожнай гандлёвай кропцы свае подпісы паставілі па некалькі соцень чалавек. Прыкладна праз тыдзень прадпрымальнікі плануюць занесці подпісы ў гарвыканкам.
Па папярэдніх падліках, прыбытак гродзенскіх бізнэсоўцаў у сувязі з забаронай продажу піва скараціўся прыкладна на 50 адсоткаў, што ў сваю чаргу бліжэйшым часам непазбежна выкліча скасаванне заробкаў персаналу, частка якога ўжо напісала заявы аб звальненні.






