У студзені-маі 2008 года запасы цукру-пяску на беларускіх прадпрыемствах у 6,4 раза перавысілі сярэднемесячны аб'ём яго вытворчасці, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. Пры гэтым за год запасы павялічыліся на 6,7%. Па стане на 1 чэрвеня на складах прадпрыемстваў знаходзілася 213,2 тыс. т цукру. За пяць месяцаў 2008 года ў краіне выраблена 167,2 тыс. т цукру-пяску, што на 30,9% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. У маі цукар не вырабляўся.
20 чэрвеня рознічныя цэны на цукар-пясок павышаны ў сярэднім на 5%.
Запасы кансерваў на 1 чэрвеня склалі 165,8% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці і за год зменшыліся на 17,9%. Больш за ўсё на складах сабралася плодагароднінных кансерваў (42,8 млн. умоўных слоікаў), што ў 2,7 разу перавышае сярэднямесячны аб'ём вытворчасці. У студзені—маі гэтага года вытворчасць гэтага віду прадукцыі склала 100 млн. умоўных слоікаў, што на 29,6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
У цэлым на прадпрыемствах харчовай прамысловасці аб'ём вытворчасці за пяць месяцаў гэтага года павялічыўся на 12,3% і склаў 6 трлн. 68,6 млрд. рублёў. Менш, чым летась, было выпушчана цэльнамалочнай прадукцыі — на 0,3% (558,7 тыс. т), хлеба і хлебабулачных вырабаў — на 1,3% (228,8 тыс. т), пладовых він — на 1,5% (7,6 млн. дал) і харчовай солі — на 1,8% (150,1 тыс. т).
Зафіксаваны значны рост вытворчасці макаронных вырабаў — у 3 разы (6,4 тыс. т), круп — у 1,6 разу (16,4 тыс. т), каньяку — у 2 разы (72 тыс. дал), вінаградных він — у 1,3 разу (763 тыс. дал). На 10,1% павялічыўся выпуск тытунёвых вырабаў. За студзень—май выраблена 8 млрд. 516 млн. шт. папярос і цыгарэт. //БелаПАН






