16-07, 17:34

"Белаграпрамбанк" пачынае крэдытаванне кліентаў у японскай іене

Адпаведнае пагадненне з замежным банкам аб прыцягненні крэдытных рэсурсаў у японскай іене будзе падпісана на наступным тыдні. Тады "Белаграпрамбанк" абяцае абнародаваць усе дэталі пагаднення, у тым ліку назваць замежнага партнёра і аб'ёмы рэсурсаў у японскай валюце, што выдзяляюцца, а таксама іншыя ўмовы здзелкі.

У "Белаграпрамбанку" зазначаюць, што заключэнне гэтага пагаднення ўпершыню на беларускім рынку дасць розным кліенцкім групам фінансаванне ў японскай іене. Гэтая здзелка з'яўляецца унікальнай для Беларусі не толькі з прычыны прыцягнення "экзатычнай" валюты, але і дзякуючы прывабным умовам выдзялення сродкаў.

Прыцягненне японскіх іен таксама дазволіць пашырыць лінейку крэдытных прадуктаў ААТ "Белаграпрамбанк" і больш поўна задавальняць патрэбы кліентаў банка надалей, паведамляе БелаПАН.

 

 

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя