18-07, 16:20

“Гроднаэнэрга” падпісала кантракт з іранскай кампаніяй MARYESTAN GROUP

Дакумент прадугледжвае пастаўкі абсталявання для Гродненскай гідраэлектрастанцыі, будаўніцтва якой пачалося на Нёмане. Кантракт падпісаны па выніках міжнароднага тэндэра, у якім прынялі ўдзел некалькі міжнародных вытворцаў.

Іранская кампанія паставіць для будучай станцыі турбіны агульнай магутнасцю 17 мегават. Пастаўкі абсталявання будуць ажыццяўляцца на працягу 2009 года. Увод станцыі ў эксплуатацыю запланаваны праз 2 гады, а выбар іранскага пастаўшчыка спецыялісты звязваюць у першую чаргу з сяброўскімі адносінамі паміж Беларуссю і Іранам.

Праект будаўніцтва Гродненскай гідраэлектрастанцыі прадугледжаны дзяржаўнай праграмай мадэрнізацыі асноўных вытворчых  фондаў беларускай энэргасістэмы. Магутнасць станцыі будзе большай, чым агульная ўсіх дзейных гідраэлектрастанцый краіны.

Тым часам грамадскасць Гродна даслала кіраўніцтву краіны ліст з подпісамі грамадзян, у якім жыхары горада патрабуюць спыніць будаўніцтва ў сувязі з экалагічнай небяспекай, якая можа ўзнікнуць у выпадку пашырэння абалоны ракі  Нёман.

Радыё Рацыя.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя