22-07, 14:51

"Марка" і "Кастрычнік" разам

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка» выкупіла дзяржаўны пакет акцый адкрытага акцыянэрнага таварыства «Чырвоны Кастрычнік». Дамова пра продаж падпісаная, і сума, прадугледжаная дамовай, цалкам аплачаная, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генэральны дырэктар «Марка» Мікалай Мартынаў.

«Марка» набыла 83,64%, акцый на суму болей за 180,7 мільёнаў рублёў. Прадпрыемства‑пакупнік узяло на сябе абавязальніцтва захаваць абутковую вытворчасць і павялічыць да 2010 году аб’ём прамысловай вытворчасці ў 1,3 раза ад узроўню 2007 году. У адваротным выпадку «Марка» забавязалася сплаціць бюджэту розніцу між рынкавым коштам акцый на дату іх набыцця і намінальным коштам. Апроч таго, «Марка» ўзяло на сябе запазычанасці ды крэдытныя абавязалніцтвы «Чырвонага Кастрычніка».

Сёлета на 1 траўня толькі па падатку на дададзены кошт запазычанасьць «Чырвонага Кастрычніка» складала больш як 2 мільярды рублёў, паведамляе БЕЛТА.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя