Беларуская банкаўская сістэма застаецца адной з самых стабільных і надзейных на постасавецкай прасторы. Пра гэта 22 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў кіраўнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банку Беларусі Сяргей Дубкоў.
Паводле спецыяліста, менавіта з гэтай прычыны з пачатку года замежныя інвестры сталі больш актыўна ўкладаць свае грошы ў фінансавы сектар беларускай эканомікі.
Беларускую банкаўскую сістэму, хоць і не магчыма аднесці да кітоў сучаснага фінансавага сектару. Аднак палітычная стабільнасць у краіне і спрыяльнае банкаўскае заканадаўства сталі прычынамі таго, што толькі з пачатку 2008 году доля замежных капіталаў у статутных фондах айчынных банкаў павялічылася амаль у два разы - з 9,4 адсоткі да 17,2 адсоткі.
Паводле кіраўніка галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банку Беларусі Сяргея Дубкова, да канца года замежныя інвестары могуць ўкласці ў беларускія банкі яшчэ больш за 200 мільёнаў еўра. Пры гэтым Сяргей Дубкоў удакладніў, што ў дадзеным выпадку не ўлічваюцца “глабальныя змены”, якія могуць адбыцца ад продажу акцыяў буйных крупных банкаў, дзе дзяржава мае кантродьны пакет.
Такім чынам, хуткім часам ураду прыйдзецца альбо спыніць прыцягненне замежных інвестыцый, альбо падвысіць іх максімальную квоту, якая зараз складае 25 адсоткаў.
- Тая інфармацыя, якой мы зараз валодаем, і той пакет інвестыцыйных прапаноў, які мы маем, кажа пра тое, што ў бліжэйшы час мы падыйдзем да 25-адсоткавага парогу. Аднак каб змяніць гэты паказчык, трэба правесці шэраг працэдур. Калі мы пройдзем усе інстанцыі, атрымаем усе ўзгадненні, пра гэта можна будзе гаварыць публічна. А тое, што Нацыянальны банк зараз гэтым займаецца. Гэта я падцвярджаю.
Зараз на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць 28 банкаў, аднак толькі 11 з іх ягчэ можна назваць беларускімі, бо ў 17 фінансава-крэдыдтых установах доля замежнага капіьалу складае больш за 50 адсоткаў, а 6 банкаў наогул маюць на 100 адсоткаў замежны капітал.
Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск






