07-10, 20:16

Лукашэнка: Парламенцкія выбары маюць гістарычнае значэнне

На сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай Аляксандр Лукашэнка заявіў, што  сёлетнія парламенцкія выбары маюць гістарычнае значэнне. Прэзідэнт выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці беларускаму народу, які, паводле яго слоў, абсалютна правільна разумее сітуацыю.

У чым жа гістарычнасць гэтых выбараў?

Палітолаг Валеры Карбалевіч, мяркуе, што магчымая адметнасць гэтых выбараў у тым, што да іх была прыкавана ўвага замежжа, найперш Захада. Раней такой увагі да беларускіх выбараў не было. Усе звязвалі з імі паляпшэнне адносін Беларусі і Еўропы. На думку палітолага, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз вырашыў прадэманстраваць, што народ падрымлівае яго адзінаверную ідэалогію:
"У Беларусі “няма апазіцыі” , ёсць кучка атмарозкаў, а ўвесь народ падтрымлівае Лукашэнку. І гэтыя выбары “пацведзілі” гэта. Нічога новага тут няма, усё ў рэчышчы таго, што было раней".

Гісторык Ігар Кузняцоў увогуле не назваў гэтыя выбары гістарычнымі. На яго думку гэта былі шэраговыя, руцінныя выбары з абсалютна ідэальным вынікам для беларускай улады, якія расчаравалі нават тых, хто ў іх верыў:

-Тое, што ў першым туры ўсіх абралі, – такога быць не можа ў прыродзе. Па яўцы выбарнікаў большасць не з’явілася. Па выніках – зноў 77 адсоткаў.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька таксама не бачыць у гэтых выбарах гістарычнасці:

-Гісторыі тут няшмат, і калі яна і ёсць, то гісторыя вельмі прыкрая. Яна не на карысць ні краіне, ні ўладзе, ні грамадзянам нашай краіны.

На яго думку выбары былі суцэльнай фальсіфікацыяй. Як заўважыў лідэр АГП, гэта вынікае нават са слоў самога кіраўніка дзяржавы:
Прымушаць лічыць галасы – гэта абраза для тых людзей, якія тут жывуць—ён, відаць, агаварыўся, але гэтая агаворка, як кажуць, па Фрэйду. Насамрэч на большасці ўчасткаў галасы людзей ніхто не лічыў. Гэта абразліва для краіны і для грамадзян".
Былі гэтыя выбары гістарычнымі ці не, можа паказаць толькі час. Пакуль Аляксандр Лукашэнка цешыцца ўсеагульнай увагай як з боку Захаду, так і з боку Усходу. Да чаго прывядуць гэтыя палітычныя гульні пакуль невядома.

Гражына Вір, Радыё Рацыя, Мінск

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя