Неверагодны попыт жыхароў горада над Нёманам на кнігу Юрыя Гардзеева “Магдэбургская Гародня” вымусіў аўтара прыехаць з Кракава дзеля ўдзелу ў аўтограф-сесіі, якую зарганізаваў гарадзенскі рух “За Свабоду”.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 22:14
Адзін з лаўрэатаў сёлетняга “Басовішча” магілёўскі гурт “Глюкі” спыніў сваё існаванне.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 16:25
Помнік Анатолю Сысу гатовы. Ранкам 23-га ліпеня яго забралі з мастацкага камбінату ў Мінску і выправілі на Радзіму паэта ў Гарошкаў.
Апошняе выпраўленне: 23.07.2008 20:34
Незвычайна фармалісцкі праект рыхтуецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. 8 жніўня ў 8 гадзін раніцы 8 хвілін і 8 сэкунд тут адкрыецца пэрсанальная выстава дырэктара музэю Уладзіміра Пракапцова.
Апошняе выпраўленне: 22.07.2008 17:24
20 ліпеня ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці адкрыўся XVII Драздовіцкі мастацкі пленэр, прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. Арганізатарамі творчай акцыі выступілі Германовіцкі культурна-асветны цэнтр імя Язэпа Драздовіча (вёска Германовічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці) і суполка "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў.
Апошняе выпраўленне: 21.07.2008 10:35
Апошняе выпраўленне: 20.07.2008 12:16
Два дні, 18 і 19 ліпеня, ва ўрочышчы Борык ля Гарадка на Беласточчне віравала адмысловая атмасфера, якую можа ствараць толькі фестываль музыкі малодой Беларусі “Басовішча”. За гэтыя дні аматары беларускай рок-музыкі маглі паслухаць як зорак беларускай музыкі, такіх, як, напрыклад, “Крама”,“Троіца”, “WZ-Orkiestra”, Neuro Dubel, так і зусім маладыя гурты. Шэсць маладых калектываў узялі ўдзел у традыцыйным конкурсе (на жаль, тры гурты з-за праблем з візамі не здолелі прыехаць на фестываль). Два дні Радыё Рацыя вяла жывую трансляцыю ўсіх канцэртаў фестывалю. А тэлеканал Белсат наладзіў трансляцыю заключнага вечара музычнага фэсту. Вынікі “Басовішча-2008” будуць падводзіць і арганізатары, і ўдзельнікі фэсту, і слухачы-гледачы трансляцый. Але ўжо сёння можна сказаць, што фестываль“Басовішча” зрабіў чарговы крок наперад і ўся беларуская рок-музыка разам з ім.
Першае месца ў конкурсе дасталося гурту TLUSTA LUSTA з Гродна, а гэта значыць, што менавіта ён атрымаў права бясплатнага запісу свайго альбома ў студыі Беластоцкага радыё, на другім месцы апынуўся гурт SPITA/\Ь F з Мінску, трэцяя пазіцыя дасталася магілёўскаму гурту ГЛЮКІ.
Апошняе выпраўленне: 21.07.2008 10:17
РУП "Белтэлекам" плануе пачаць аказанне паслугі інтэрактыўнага тэлебачання (IPTV) у рэгіёнах Беларусі, як мяркуецца, восенню 2008 года. Пра гэта 17 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Віцебску паведаміў генеральны дырэктар "Белтэлекама" Канстанцін Цікар.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 21:16
Найбольшую колькасць балаў - 210 з 220 магчымых - на XVII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2008" набраў Данатас Мантвідас з Літвы.
Апошняе выпраўленне: 16.07.2008 00:14
11 ліпеня ў Раўбічах пад Мінскам ўжо ў чацверты раз адбудзецца фэстываль “Амбасовішча”. Штогод на сцэну, што месціцца на тэрыторыі рэзідэнцыі амбасадара ЗША выходзяць зоркі беларускай музыкі і маладыя гурты.
Апошняе выпраўленне: 09.07.2008 15:27
Ля помніка Янку Купалу на дзень народзінаў паэта было толькі некалькі пажоўклых кветак. Пасля наведвання афіцыйнай дэлегацыі іх не надта паболела. Кіраўнік праўладнага саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец да помніку паэту прыйшоў з пустымі рукамі ды яшчэ і прыпазніўся. Пасля некалькіх дзяжурных фразаў чыноўнік паведаміў прысутным пра праект, што распачала СПБ.
Апошняе выпраўленне: 07.07.2008 16:52
Кінаспектакль паводле знакамітай пьесы Янкі Купалы “Тутэйшыя”, які зняты тэлеканалам “БелСат”, хуткім часам можна будзе легальна пабачыць у Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 06.07.2008 11:36
Учора ў Гродна прайшоў устаноўчы сход першаснай суполкі Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Такім чынам жыхары горада спрабуюць супрацьстаяць дзеянням улады, што накіраваныя на знішчэнне гістарычнай спадчыны горада над Нёманам.
Апошняе выпраўленне: 03.07.2008 10:54
На справаздачнай прэс-канферэнцыі міністр культуры Уладзімір Матвейчук выглядаў стомленым і не хаваў гэтага. Зараз на плячах чыноўніка вялікая адказнасць па некалькіх франтах – годна арганізаваць свята 3 ліпеня і “Славянскі базар” ды яшчэ трымаць адказ за рэканструкцыю будынкаў беларускай оперы, “Беларусьфільму”, Нясвіжскага і Мірскага замку.
Апошняе выпраўленне: 03.07.2008 10:56
Сёлетняе ўшанаванне памяці Янкі Купалы пройдзе зусім сціпла, хоць расцягнецца амаль на два тыдні.
Апошняе выпраўленне: 26.06.2008 18:49