16-10, 19:08

Тыдзень да наступлення бардаўскай восені

Адзін тыдзень астаецца да канцэрту конкурснай праграмы фестывалю “Бардаўская восень-2009”, у якім возьмуць удзел 6 выступоўцаў з Беларусі. Між іншых на бельскую сцэну выйдуць менскія гурты "Рэбус Нялішніх" і ZnaRock.

Як адзначылі ўдзельнікі ў мінулым рокавага гурта ZnaRock, досвед акустычнага выканання сваіх песен яны лічуць для сябе вельмі карысным і ўдзел у конкурснай праграме фестываля расцэньваюць як пераходны крок ад рокавага мінулага праз акустыку да чагосьці новага і цікавага. А канцэпцыю свайго гурта ўдзельнікі вызначаюць як “пазітыў і беларуская мова ў жывым моладзевым асяродку, са сваім слэнгам фішкамі ды прышпіламі”, кажа Яўген Сокалаў.

"Рэбус Нялішніх" – рускамоўны праект, які адмыслова для ўдзелу ў “Бардаўскай восені-2009” заспяваў па-беларуску і ў будучыні падумваюць зрабіць беларускамоўную праграму, ці хаця б яшчэ некалькі песень. Удзел у фестывалі будзе “…першым выпрапаваннем для гэтага калектыву ў гэтым складзе”, каментыруе Вілен Клімкін.

- Мы едзем менавіта за перамогай, мы едзем за першым месцам і ўпэўненыя ў сваіх моцах, - кажа Ян Саладуха.

23 кастрычніка канкурсантаў “Бардаўскай восені” можна пачуць на сцэне Бельскага дому культуры.

Алесь Зайцаў, Радыё Рацыя, Менск.
 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя