Бярозаўскі рок-гурт :B:N адсвяткаваў дзесяцігоддзе вялікім сяброўскім канцэртам у R-club 20 лістапада. Поўная зала прыхільнікаў стала найлепшым падарункам для музыкаў. Павіншаваць гурт прыйшлі Аляксандр Кулінковіч, Алег Хаменка, гурты Кальмары, IQ-48, Krok, а таксама рэп-выканаўца Vinsent.
Задаволеныя шчырыя ўсмешкі на тварах музыкаў падчас таго, калі ўвесь танцпол спявае песні гурта, - вось гэта сапраўдны падарунак на 10-годдзе. Скандаванні, віншаванні, падарункі... канцэрт атрымаўся насамрэч сяброўскім.
Не абыйшлося і без сюрпрызаў, якія абяцалі бярозаўскія музыкі напярэдадні канцэрта. Так, гурт IQ-48 зрабіў кавер-версію на песню "Я памёр", а таксама прэзентаваў сваю новую песню "Аграгарадок" сумесна з удзельніцаў гурта "Джамбібум" Ганнай Даўгаполавай.

:B:N прэзентаваў свае новыя песні "Будзь сабой", "Жыццё", а таксама прыемна здзівілі прысутных сумесным праектам з рэп-выканаўцам Vinsent. Падчас выканання лірычнага хіта "Дажджамі" Пчолка Яўгенія Хіло) падаравала музыкам торт з свечкамі.

Аляксандр Кулінковіч праспяваў з "безназоўнымі" песню "Гузік", а пасля выканання кавер на "Канюшню" на сцэну выйшаў Алег Хаменка і заспяваў гэтую ж песню ў варыянце Палаца.


Яшчэ раз з юбілеем, "Безназоўныя"!






Наста Александровіч (Фота аўтара)








Каментары