07-02, 12:54

Выстава Алеся Сурава і Вацлава Рамашкі ў Друскеніках

У Водным парку літоўскіх Друскенікаў адкрылася супольная выстава вядомых гродненскіх мастакоў Алеся Сурава і Вацлава Рамашкі. Гэта іх першая творчая акцыя ў Літве.

Алесь Сураў, які працуе галоўным мастаком Гродненскага драматычнага тэатру, распавёў пра друскеніцкую ініцыятыву:

- Ідэя належыць вядомай гродненскай журналістцы Ніне Палуцкай, якая часта наведвала Літву і Друскенікі  па справах экалагічнага плану. І вось мы падумалі, а чаму б нам там не зладзіць выставу, аднавіць старыя добрыя сувязі паміж Гродна і Друскенікамі, такія вельмі блізкія і прыемныя...

Вацлаў Рамашка не здолеў  у кароткі тэрмін атрымаць літоўскай візы, але на выставе ў Друскеніках прадставіў свае традыцыйныя пейзажы:

- Я працую ў сваёй традыцыйнай улюбёнай тэхніцы, малюю пейзажы. Люблю гэта рабіць, з замілаваннем стаўлюся да прыроды, а прырода ў Літве і ў нас падобная. Некалі свабодна можна было праехацца па Літве, цяпер крыху складаней, але тым не менш...

Выставу Алеся Сурава і Вацлава Рамашкі ў Водным парку Друскенікаў можна будзе сузіраць да 7 сакавіка.

Вацлаў Рамашка і Алесь Сураў.

Вацлаў Галімскі, Радыё Рацыя, Гродна.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя