13 траўня славуты польскі фольк-гурт Transkapela, у якога нядаўна выйшаў новы альбом “Over The Village”, выступіць у Гродне па адрасе вуліца Будзённага, 48а.
Канцэрт арганізоўваецца пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне, паведамілі Рацыі ў гродзенскім руху “За Свабоду”.
Transkapela – праект чатырох музыкантаў, якія працуюць у розных сферах традыцыйнай музыкі. Музычныя пошукі засяроджваюцца вакол традыцыйнай музыкі розных культурных рэгіёнаў: Галічына, Палессе, Гуцульшчына, Трансільванія. “Крыніцай натхнення для Transkapela ёсць габрэйская культура карпацкага рэгіёну, уключаючы Польшчу, Украіну, Славакію, Румынію ды Венгрыю. Нас натхняе музыка габрэйскіх калектываў ХІХ ды ХХ стагоддзяў, вядомая праз архіўныя запісы і ноты”, - кажуць удзельнікі гурта.
Пачатак канцэрта ў 19.00 па адрасе: вул. Будзённага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны.
14 траўня Transkapela выступіць у Мінску. Арганізатар імпрэзы - Інстытут Польскі.
Больш інфармацыі пра Transkapela на старонцы гурта.






