Выставу рэтра-аўтамабіляў падрыхтавала да Дня Перамогі грамадскае аб’яднанне “АўтаАмерыка”. Тыя, хто не жадае проста сядзець у выходныя дома, мае магчымасць на свае вочы пабачыць машыны-легенды. Для гэтага трэба прыехаць у парк культуры і адпачынку “Dreamland”.


Усяго на выставе прадстаўлены больш за 20 аўтамабіляў вытворчасці вядомых еўрапейскіх, амерыканскіх і савецкіх марак. Некалькі з іх сваім ходам прыехалі ў Беларусь з Эстоніі.

Сярод экспанатаў добра ўсім вядомая “Чайка”, першыя савецкія “Волги” – “ГАЗ-21” і “ГАЗ-22”, англійскія “Rover”, амерыканскія “Pontiac” і “Сhevrolet”, нямецкі “Mercedes-Benz” часоў Другой Сусветнай вайны.




Апошні аўтамабіль, дарэчы, стаў ужо “кіназоркай”. Беларускія кінавытворцы часта арэндуюць яго ў гаспадара для здымак стужак пра Вялікую Айчынную вайну, якіх апошнім часам на “Беларусьфільме” здымаецца ўсё болей і болей.
Кастусь ВАНСЯЦКІ






