Кінаспектакль паводле знакамітай пьесы Янкі Купалы “Тутэйшыя”, які зняты тэлеканалам “БелСат”, хуткім часам можна будзе легальна пабачыць у Беларусі. Як паведаміў Рацыі старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка, зараз ён займаецца рэгістрацыяй “Тутэйшых” у дзяржрэгістры кінастужак:
Франак Вячорка паведаміў таксама, што Партыя БНФ распачынае кампанію ў падтрымку “БелСату”. З гэтай мэтаю кожнаму з актывістаў партыі, будзе прапанавана падчас выбарчай кампаніі бесплатна распаўсюджваць фільмы, знятыя тэлеканалам.
Акрамя таго, суместна з адміністрацыяй “БелСату” плануецца арганізаваць шэраг паказаў фільмаў “Дзень Незалежнасці”, “Слуцкі ўзброены чын” і “Тутэйшыя” у рэгіёнах.
Адначасова сябры Партыі БНФ будуць распаўсюджваць налепкі і ўлёткі, распавядаючыя пра дзейнасць тэлеканала “БелСат”, а таксама незалежных радыёстанцый “Радыё Рацыя” і “Еўрапейскае радыё для Беларусі”:




