Сёлетні ўжо XIX па ліку фестываль быў адметны шэрагам неспадзевак. Так, падчас першых выступаў, многіх прывяла ў разгубленнасць невялікая колькосць гледачоў. Аднак на тое былі аб’ектыўныя прычыны – якраз у гэтыя дні ў Польшчы і Германіі адбываўся шэраг канцэртаў зорак сусветнага року, куды і накіраваліся нашыя шматлікія рок-фаны.
Яшчэ адной неспадзеўкай стала тое, што перад сцэнай амаль не было бел-чырвона-белых сцягоў. Аднак, калі час пайшоў за дзевяць, усё стала на свае месцы: колькасць гасцей наблізілася да звычайнай, а пад час выступу “Троіцы” адзін за адным пачалі ўзнімацца нацыянальныя беларускія сцягі.
А вось нечаканасцю, якая, на маю думку, не мае ўцямнага тлумачэння, стаў выканаўца, які першым выйшаў на сцэну сёлетнега Басовішча - гурт “Крама”. У выніку такога рашэння арганізатараў гурт, які мог бы ўпрыгожыць заканчэнне першага дня фестывалю мусіў выступаць перад некалькімі сотнямі гледачоў.
Што ж да канкурсантаў, то ў музычным плане сёлета дамінаваў цяжкі хард-энд-хэві, і досыць песімістычны светапогляд. Адзіным з беларускіх выканаўцаў, які музычна вылучыўся з цяжкарокавага асяродку канкурсантаў быў гурт “SPITA/\Ь F”. Пэўную хвалю аптымізму прыўнёс украінскі “І друг мой грузавік”.
Што ж да лідэраў рок-сцэны, то па-сапраўднаму парадавалі і ўзрушылі публіку выступы этна-трыа “Троіца” і праекта Pomidor/OFF.
Другі дзень Басовішча адкрыла магілёўская “Заточка”, якая, найперш запомнілася, дзякуючы свайму “пляжнаму” выгляду. Следам на сцэну выйшлі торуньскі “Gate
Першае месца сёлета дасталося гурту TLUSTA LUSTA з Гародні, які атрымаў права бясплатнага запісу свайго альбома ў студыі Беластоцкага радыё. На другім - SPITA/\Ь F з Менску. Трэцім названы магілёўскі гурт “Глюкі”. Такое рашэнне стала для многіх нечаканасцю. Тым не менш, менавіта гэтыя гурты ўвойдуць у якасці пераможцаў ў летапіс “Басовішча-2008”.






