Незвычайна фармалісцкі праект рыхтуецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. 8 жніўня ў 8 гадзін раніцы 8 хвілін і 8 сэкунд тут адкрыецца пэрсанальная выстава дырэктара музэю Ўладзімера Пракапцова.
На ёй будуць прэзэнтаваныя 8 найлепшых карцін, напісаных за апошнія 8 гадоў. І дэманстравацца яны будуць толькі 8 дзён.
Гэтая лічба была абраная не выпадкова: Уладзімер Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня. Сёлетні вэрнісаж прысвечаны 55-годдзю майстра, паведамляе Наша Ніва.
Нагадаем, што Уладзімір Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня 1953 г. у в. Жгунская Буда Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. У 1975 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1979). Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 года. Працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, тэматычнай карціны. Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава. Аўтар кніг, манаграфій і каталогаў пра беларускіх мастакоў, артыкулаў па праблемах манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама раздзелаў “Гісторыі беларускага мастацтва” (у 6 тамах). Кандыдат мастацтвазнаўства (1884). Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (1998). Член Беларускага саюза мастакоў (1984), Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў (1997). Жыве ў Мінску.




