24-07, 18:03

Аўтар "Магдэбурскай Гародні" адмыслова прыехаў на сваю аўтограф-сесію (+фота)

Неверагодны попыт жыхароў горада над Нёманам на кнігу Юрыя Гардзеева “Магдэбургская Гародня” вымусіў аўтара прыехаць з Кракава дзеля ўдзелу ў аўтограф-сесіі, якую зарганізаваў гарадзенскі рух “За Свабоду”.

Кніга вядомага гісторыка Юрыя Гардзеева “Магдэбургская Гародня” выклікала настолькі вялікі попыт  сярод чытачоў, што тысячны наклад  выдання стаў сапраўдным бэстсэлерам на Беларусі.

Па словах каардынатара кніжнай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, прыхільніка руха “За свабоду” Паўла Мажэйкі  поспех аўтара  тлумачыцца ў першую чаргу відавочнай зацікаўленасцю гродзенцаў, пераважна маладых,  да сваіх гістарычных здабыткаў.

Попыт на кнігу “Магдэбургская Гародня” вымушае   заснавальнікаў серыі “Гарадзенская бібліятэка” шукаць магчымасці друку дадатковага наклада, бо  вялікая колькасць жадаючых  набыць кнігу ёсьць не толькі ў  гарадах і вёсках Беларусі, але і па за яе межамі.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя