08-10, 10:42

Новы сезон сталічнай вулічнай гульні “Пошук”

12 кастрычніка мінскія студэнты распачынаюць новы сезон папулярнай сталічнай вулічнай гульні “Пошук”. Пазмагацца ж за прызы конкурсу ў гэтым годзе ўжо цяпер прэтэндуюць некалькі дзясяткаў мінскіх студэнтаў.

Першы тур вулічных гульняў, што ўжо трэці год запар праходзяць у беларускай сталіцы, будзе называцца “Мінск рамантычны” – такім чынам, на думку арганізатараў, усе выпрабаванні гэтага туру будуць звязаныя з тымі ці іншымі, але даволі незвычайнымі месцамі гораду. Гаворыць каарданатар гульняў Сяргей:

- “Пошук” - гэта гарадскі экшн, гарадская студэнцкая гульня з разгадваннем велізарнай колькасці рэбусаў і загадак. “Пошук” з'явіўся ў Мінску 2 гады таму як альтэрнатыва вельмі распаўсюджаным у многіх гарадах камерцыйным гульням, падобным на нашую. “Пошук” адрозніваецца тым, што нашы заданні звязаны ў першую чаргу з гісторыяй і культурай горада, у гульні прысутнічае здаровая доля экстрыму.

Пагуляць у “Пошук” можа любы жадаючы -  для гэтага неабходна проста зарэгістравацца на адмысловым сайце гульні www.poszuk.info, а таксама праявіць трошкі кемлівасці і вынаходлівасці, а затым чакаць званку ад арганізатараў.

Ігар Олін, Радыё Рацыя, Мінск.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя