Аншлюз Беларусі ў Расію. Рэальная пагроза

14 кастрычніка ў Польшчы выходзіць у продаж нашумелая кніга “Новая халодная вайна" Эдварда Лукаса, журналіста брытанскага выдання "Эконаміст", у 1998-2002 гг. ён з'яўляўся спэцкарэспандэнтам выдання ў Расіі. З брытанскім журналістам пагутарыў карэспандэнт Рацыі Зміцер Косцін.
Апошняе выпраўленне: 08.10.2008 10:23

Прыезд Пуціна. Што думаюць беларускія палітыкі?

Паводле афіцыйных крыніц, асноўныя тэмы сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна -- умовы паставак у Беларусь у 2009 годзе расійскага газу і магчымасць выдзялення другога стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2 млрд. долараў. Аднак беларускія палітыкі глядзяць глыбей.
Апошняе выпраўленне: 06.10.2008 17:36

Пуцін прыбыў з працоўным візітам у Мінск

Кіраўнік ўрада Расіі Ўладзімір Пуцін прыбыў сёння з аднадзённым працоўным візітам у Беларусь. Асноўная мэта працоўнай паездкі - перамовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і ўдзел у паседжанні Саўміна Саюзнай дзяржавы.
Апошняе выпраўленне: 06.10.2008 14:45

ЦВК падвяла вынікі выбараў без разгляду скаргаў

Сёння Цэнтрвыбаркам падвёў канчатковыя вынікі выбараў і зарэгістраваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання. Пры гэтым ЦВК не разгледзіў скаргі кандыдатаў у дэпутаты, што выклікала абурэнне прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый, якія прысутнічалі на паседжанні ЦВК.
Апошняе выпраўленне: 03.10.2008 17:15

Галіна Сямдзянава заклікала сяброў ЦВК пайсці ў адстаўку

Сябра Цэнтравыбаркаму з правам дарадчага голасу Галіна Сямдзянава з партыі БНФ выступіла з жорсткай крытыкай выбарчай кампаніі пры падвядзенні вынікаў на паседжанні ЦВК у Доме ўраду.
Апошняе выпраўленне: 03.10.2008 14:41

Падаткі памяншаюцца?

Васіль Шлындзікаў: Але прадпрымальнікі ў нас яшчэ плацяць фіксаваны падатак. Я сумняюся, што ён будзе зліквідаваны. У нас яшчэ не было такога выпадку ў Беларусі, каб падаткі памяншаліся. Калі недзе здымаецца, у іншым месцы дадаецца.
Апошняе выпраўленне: 02.10.2008 15:16

Еўрасаюз прыпыніць візавыя санкцыі?

Еўрапейскі Саюз задумваецца над часовым спыненнем візавых санкцый адносна некаторых прадстаўнікоў беларускага рэжыму, і лічыць, што ў выбарчым працэсе назіраліся пэўныя змены.

Верагодна, што спыненне санкцый датычыла б таксама прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.
Апошняе выпраўленне: 01.10.2008 10:18

Лукашэнка стрымана сустрэў вердыкт АБСЕ

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ПА АБСЕ, кіраўніцай місіі кароткатэрміновых назіральнікаў гэтай арганізацыі на парламенцкіх выбарах у Беларусі Ан-Мары Лізен. Рэакцыя беларускага кіраўніка была вельмі стрыманай, нягледзячы на заяву назіральнікаў, што выбары ў Беларусі ў цэлым не адпавядалі стандартам АБСЕ.
Апошняе выпраўленне: 30.09.2008 18:44

Ніл Гілевіч: Я ўсё жыццё крычу

Сёння дзверы кватэры Ніла Гілевіча не зачыняюцца, а тэлефон самога народнага паэта не змаўкае. “Такое адчуванне, што спраўляю юбілей”, - кажа Ніл Сымонавіч, якому 30 верасня споўнілася 77 год.
Апошняе выпраўленне: 30.09.2008 17:48

Лідэры АДС шакаваныя вынікамі парламенцкіх выбараў

Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў шакаваныя вынікамі парламенцкіх выбараў. І кажуць, што міжнародная супольнасць не мае маральнага права прызнаваць іх дэмакратычнымі. Бо тады праз тры гады апазіцыі не будзе сэнсу ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, таму што яна пройдзе па таму ж самаму сцэнару.
Апошняе выпраўленне: 30.09.2008 12:11

Ярмошына: Мы не ў шакаладзе

Негледзячы на тое, што працэнт яўкі Ярмошына ацаніла, як досыць высокі, выходзіць, што ў дзень выбараў на ўчасткі прыйшло менш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. 26 працэнтаў прагаласавалі датэрмінова і менавіта напярэдадні 28 верасня маглі адбыцца фальсіфікацыі, як мяркуюць незалежныя назіральнікі.
Апошняе выпраўленне: 29.09.2008 14:08

Я ня бачыў яўкі ў памеры 70% - Славамір Нітрас (Грамадзянская плятформа)

У эфіры Радыё Рацыя адбыўся "Выбарчы вечар". Гасцямі нядзельнага эфіру былі між іншым дэпутат Сейма Рэспублікі Польшча, намеснік старшыні камісіі па замежных справах Робэрт Тышкевіч і прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, гісторык Яўген Мірановіч, Марцін Рэмбач, старшыня Цэнтру грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь ды Міхаіл Аляксейчык, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку.
Апошняе выпраўленне: 29.09.2008 11:18

Сёння выбары дэпутатаў ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі (абноўлена)

Беларускія выбарцы могуць прагаласаваць на больш чым 6,5 тысячах выбарчых участкаў, якія адносяцца да 110 выбарчых акругаў. Усяго права на ўдзел у галасаванні маюць больш за 6 мільёнаў грамадзянаў Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 28.09.2008 20:10

Пластылінавыя выбары

Датэрміновыя выбары – гэта пластылінавыя выбары, так акрэсліваюць спосаб забеспячэння ўрнаў для галасавання на ўчастках Баранавічаў, тым не менш, тыя, хто пад прымусам галасуе, аддаюць галасы на няўрадавых кандыдатаў.
Апошняе выпраўленне: 27.09.2008 18:20

Пачалі працу два інфармацыйныя цэнтры

Падчас выбараў у Мінску будзе працаваць два інфармацыйныя цэнтры. Адзін будзе месціцца ў Палацы рэспублікі, другі на сядзібе партыі БНФ. Каб трапіць ў інфацэнтр ЦВК, што месціцца ў Палацы рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы, трэба атрымаць афіцыйную акрэдытацыю, прайсці праз пільны дагляд і металашукальнік. Тут ужо акрэдытавана 268 беларускіх журналістаў і 320 замежных.
Апошняе выпраўленне: 26.09.2008 19:03
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя