09-02, 19:56

Канфлікт вакол Саюза палякаў

На падзеі ў Івянцы з'явілася шэраг водгукаў польскіх палітыкаў. Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі сёння зрабіў зварот, змест якога знаходзіцца на інтэрнэт-старонцы кіраўніка дзяржавы.

- Пан прэзідэнт выдаў на сваёй старонцы такі зварот, які ёсць знакам салідарнасці, - каментуе падсакратар Стану Канцылярыі Прэзідэнта Рэчы Паспалітай Польскай Марыуш Хандзлік. - Зварот ёсць заклікам да зменаў, якія мусяць быць на Беларусі, бо Беларусь гэта краіна якая належыць да Рады Еўропы і павінна хаця б утрымлівацца мінімальных стандартаў.

На вестку аб захопе міліцыяй Польскага Дому ў Івенцы старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузак заклікаў беларускія ўлады да неадкладнага спынення пераследу польскай меншасці ў Беларусі. Ежы Бузак заявіў, што з Беларусі прыходзяць трывожныя паведамленні, захоп Польскага Дому ў Івенцы ёсць вельмі кепскім знакам. Кіраўнік Еўрапарламенту зазначыў, падобна на тое, што крокі насустрач Беларусі, што робіць Еўразвяз, сустракаюць з боку беларускіх улад неадэкватны водгук.

Еўрадэпутат Павел Коваль лічыць, што Польшча не павінна заахвочваць недэмакратычную беларускую ўладу і мусіць адмяніць візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава:

- З майго пункту гледжання, прыём міністра краіны, дзе ў пэўнай часткі грамадзянаў парушаюцца правы чалавека, гэта ёсць нейкім непаразуменнем. Ад пачатку мы звярнулі ўвагу, што таемныя сустрэчы з міністрам Мартынавым, спробы нейкіх іншых формаў кантактаў з рэжымам Лукашэнкі не прынеслі ніякага эфекту. У падобных сітуацыях усе рэжымы паводзяць аднолькава: даводзяць, што не яны адказныя за тое зло, што адбываецца, і ў той самы час хочуць карыстацца правамі і такімі магчымасцямі, як урады дэмакратычных краін, - заявіў Радыё Рацыя Павел Коваль.

Дэпутат Еўрапарламенту Яцэк Сарыуш-Вольскі паведаміў Радыё Рацыя, што Еўрапарламент рыхтуе адмысловую рэзалюцыі па справе захопу беларускай міліцыяй Польскага дому.

- Рыхтуем рэзалюцыю Еўрапарламента на тэму аб парушэнні правоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, захоп Польскага дому ў Івянцы цераз сілавыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. У гэтай сітуацыі, з-за гэтых парушэнняў і ціску на нацыянальную меншасць Беларусь можа ўскладніць свой удзел ва Усходнім партнёрстве. Страціць свае пазіцыі ў Радзе Еўропы.

- У польска-беларускіх адносінах з'явіліся справы, якія неабходна тэрмінова высвятліць, менавіта таму Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала дзеля кансультацыі ў Варшаву польскага амбасадара Генрыка Ліцьвіна, -  сказаў у размове з Радыё  Рацыя першы сакратар Польскай амбасады ў Мінску Павел Марчук

- Выклік амбасадара Генрыка Ліцьвіна звязаны непасрэдна з канфліктам вакол Саюза палякаў у Беларусі, а канкрэтна з тым, што беларуская міліцыя захапіла маёмасць польскага Дома ў Івянцы, -  сказаў Павел Марчук.

- У святле таго, што на 12 лютага запланаваны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Варшаву, і амаль напярэдадні візіту ўлады Беларусі сілай займаюць маёмасць польскага Дома ў Івянцы выклікае вялікую занепакоенасць польскага боку, - адзначыў першы сакратар польскай амбасады ў Мінску.

- Складана сказаць, чым кіраваліся ўлады Беларусі, займаючы Дом польскі ў Івянцы. Варта таксама адзначыць, што канфлікт вакол Саюза палякаў, які ўзначальвае Анжаліка Борыс, цягнецца бесперапынна ад 2005 году, так, што гэта працэс вельмі доўгі, а захоп маёмасці Дома польскага ў Івянцы арганізацыяй Саюза палякаў, якую ўзначальвае Сямашка, з'яўляецца апошнім акордам гэтага працэсу, -  сказаў Павел Марчук. - Складаецца незразумелая сітуацыя, ці гэта канфлікт паміж двумя польскімі арганізацыямі ў Беларусі, ці гэта канфлікт, які мае міжнародны аспект.

Павел Марчук не сумняецца што гэта міжнародны канфлікт, паколькі пытанні адносінаў да нацыянальных меншасці з'яўляюцца вельмі важнымі, асабліва ў краінах Еўразвяза.

- Я не сумняюся, што справа набярэ міжнароднае вымярэнне, - адзначае Марчук. - У справе гэтага канфлікту нельга забываць, што тычыцца гэта польскай меншасці, а гэтыя людзі з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, і гэта беларускія законы павінна паважаць польская меншасць , таму нашыя магчымасці ў гэтым пытанні вельмі абмежаваныя, - лічыць Павел Марчук.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя