30-04, 19:00

ЗША могуць пашырыць санкцыі супраць Беларусі

Калі сітуацыя з правамі чалавека, у прыватнасці з палітвязнямі, у Беларусі не палепшыцца, то трэба чакаць новых санкцый эканамічнага характару. Пра гэта заявіў сёння часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

- Высылка дыпламатаў - гэты беспрэцэдэнтны выпадак у амерыканскай дыпламатыі, - падкрэсліў Джонатан Мур.

Аднак, паводле дыпламата, ЗША болей непакоіць сітуацыя з палітвязнямі, чым скарачэнне штата амбасады.

- Адмена эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі не залежыць ад скарачэння штату амбасады, а, у першую чаргу, ад сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, - заявіў Джонатан Мур.

Нагадаем, што сёння часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур быў выкліканы ў МЗС, дзе паведаміў, што Злучаныя Штаты Амерыкі не маюць намеру скарачаць колькасць персаналу свайго пасольства ў Мінску да пяці чалавек, як гэтага патрабаваў беларускі бок. У сваю чаргу, ён атрымаў ад МЗС Беларусі спіс 10 амерыканскіх дыпламатаў, якія на працягу 72 гадзін павінны пакінуць Беларусь .
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя