02-10, 14:53

Падаткі памяншаюцца?

Палата прадстаўнікоў прапаноўвае ўстанавіць лінейную стаўку падаходнага падатку ў памеры 15% у дачыненні да прыбыткаў індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадугледзець выплату падатку на прыбытак установамі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

2 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект закона аб ўнясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях падаткаабкладання.

Падзею пракаментаваў Рацыі эканаміст Васіль Шлындзікаў:

- Для людзей, які шмат працуюць, гэта добра, не трэба будзе шукаць магчымасцяў, каб схаваць прыбытак. Я за такое рашэнне. Але прадпрымальнікі ў нас яшчэ плацяць фіксаваны падатак, ён вельмі розны, у кожнага прадпрымальніка свой, у залежнасці ад віда дзейнасці. Таму ў цэлым яны будуць плаціць больш. Я сумняюся, што фіксаваны падатак будзе зліквідаваны. У нас яшчэ не было такога выпадку ў Беларусі, каб падаткі памяншаліся.

Васіль Шлындзікаў упэўнены, што гэты закон не дасць значнай палёгкі прадпрымальнікам, бо ў Беларусі калі недзе здымаецца, у іншым месцы дадаецца.

Адзін з прафсаюзных лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў сказаў Рацыі, што было добра, каб з’явіліся простыя падаткі, але праблемы ўзнікаюць іншыя: ад прадпрымальнікаў пачалі патрабаваць шматлікія дакументы, праца бюракратызуецца. Макаеў аднак станоўча ацэньвае прапанову дэпутатаў устанавіць лінейную стаўку падаходнага падатку ў памеры 15 %.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя