Сябра Цэнтравыбаркаму з правам дарадчага голасу Галіна Сямдзянава з партыі БНФ выступіла з жорсткай крытыкай выбарчай кампаніі пры падвядзенні вынікаў на паседжанні ЦВК у Доме ўраду.
У сваім выступе яна падкрэсліла, што тыя скаргі, якія былі пададзены ў ЦВК, сведчыць пра тое, што колькасць тых, хто прагаласаваў датэрмінова значна завышана. Асаблівае нараканне ў Сямдзянавай на падлік галасоў. Скаргі паказваюць, што гэты працэс быў закрыты для назіральнікаў і давераных асобаў кандыдатаў. У сваім выступе Галіна Сямдзянава падкрэсліла, што ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі за час працы гэтага складу Цэнтральнай выбарчай камісіі не была прызнаная міжнароднымі назіральнікамі з АБСЕ і заклікала Цэнтрвыбаркам пайсці ў адстаўку. Пасля гэтых слоў Галіна Сямдзянава заявіла, што пакідае залу паседжання, бо лічыць, што выбары прайшлі несумленна.






