06-10, 14:16

Пуцін прыбыў з працоўным візітам у Мінск

Кіраўнік ўрада Расіі Ўладзімір Пуцін прыбыў сёння з аднадзённым працоўным візітам у Беларусь. Асноўная мэта працоўнай паездкі - перамовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і ўдзел у паседжанні Саўміна Саюзнай дзяржавы.

Адразу пасля прыбыцця ў Уладзіміра Пуціна запланаваная гутарка з Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якой, як паведаміла крыніца ва ўрадзе Расіі, "будуць абмяркоўвацца самыя розныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва, пытанні міжнароднай палітыкі, фінансавыя сітуацыі ў свеце". Пасля гэтага, ужо ў дзяржаўнай рэзідэнцыі «Заслаўе», побач з Мінскам, пройдуць расійска-беларускія перамовы. Як падчас гэтых перамоў, так і ў рамках гутаркі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, паведаміла крыніца, бакі будуць абмяркоўваць, хутчэй за ўсё, "узаемадзеянні ў энергетычнай сферы, найперш пастаўкі расійскага прыроднага газу ў Беларусь", паведамляе ИТАР-ТАСС 

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя