У апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкія выбары першыя страты панесла кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гродзенскай вобласці.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 22:17
Ліберальныя дэмакраты адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 16:13
Так Мінск сустракаў прэзідэнта Баліварыянскай рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса.
Апошняе выпраўленне: 23.07.2008 19:51
Таццяна Севярынец з Віцебску – маці вядомага беларускага палітыка Паўла Севярынца – балатуецца ў парламент ад Беларускай Хрысціанскай дэмакратыі, якая увахозіць у Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 10:31
Увечары 21 ліпеня ў штаб-кватэры “Маладога Фронту” праходзіла шэраговае паседжанне арганізацыі. Сяброўка МФ Наста Палажнака распавядае, што неўзабае пасля сканчэння сходу ў дзверы пачалі грукацца міліцыянты.
Апошняе выпраўленне: 23.07.2008 10:20
Некалькі гадзінаў застаецца старшыні Моладзі БНФ Алесю Каліце, каб развітацца з сваімі роднымі ды сябрамі.
Апошняе выпраўленне: 22.07.2008 16:21
Місіі назіральнікаў ад АБСЕ і СНД будуць запрашацца на парытэтнай аснове. Пра гэта Рацыі паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік. Паводле яго словаў, плануецца, што першыя міжнародныя назіральнікі прыедуць у Беларусь у сярэдзіне жніўня.
Апошняе выпраўленне: 22.07.2008 14:43
21 ліпеня выйшаў на волю актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра “Маладых дэмакратаў” Кірыл Паўлоўскі. Ён адсядзеў 10 сутак у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, быццам бы, за дробнае хуліганства. Віна маладога чалавека палягала ў тым, што ён прышоў 11 ліпеня да будынка КДБ, каб падтрымаць сваіх сяброў, якіх улады падазравалі ў датычасці да выбуха 4 ліпеня ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 22.07.2008 14:48
У Беларусі пачаўся адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў – ніжнюю палату парламента краіны. З сённяшняга дня, 20 ліпеня, па 18 жніўня ў рэспубліцы будзе праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
Апошняе выпраўленне: 21.07.2008 10:10
Партыя БНФ не будзе прымаць рашэння пра спыненне свайго ўдзелу ў выбарчай кампаніі да пазачарговага з’езду, які павінен адбыцца 10 жніўня. Такая пазіцыя была ўхваленая кіраўніцтвам партыі падчас нарады, якая адбылася 19 ліпеня ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 19.07.2008 20:14
Супрацоўнікі Ашмянскага РАУС патлумачылі Лябедзьку, што затрыманне праведзена ў сувязі з паведамленнем грамадзянкі Ашмян аб невядомых людзях, якія хадзілі па пад'ездах дамоў. "Як потым высветлілася, званок паступіў ад работніцы Ашмянскага выканкама. Такім чынам яна адрэагавала на з'яўленне ў паштовых скрынях пасланняў кандыдатаў ад АДС да выбаршчыкаў", — зазначыў А.Лябедзька.
Апошняе выпраўленне: 18.07.2008 21:38
Фармат далейшага ўдзелу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў быў галоўнай тэмай паседжання Прэзідыума АДС, які адбыўся 17 ліпеня ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 19:06
17 ліпеня лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў перадалі ў пракуратуру ліст з прапановай сустрэцца з Генеральным пракурорам Рыгорам Васілевічам. Тэмай магчымых перамоваў павінна стаць абмеркаванне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі падчас выбарчай кампаніі.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 15:02
Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці (УДФР) запатрабаваў ад лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча дэкларацыю аб даходах.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 12:30
Пад час узмацнення мераў бяспекі на “Славянскім базары ў Віцебску” супрацоўнікі Першамайскага РАУС усё ж такі знайшлі рэзэрвы, каб затрымаць вядомага праваабаронцу Паўла Левінава.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 10:31