08-04, 18:01

Кацярыну Салаўёву аштрафавалі на 50 базавых велічынь

За дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі 19-гадовая актывістка “Маладога фронта” заплаціць 1 млн. 750 тысяч рублёў (больш за 800 долараў).

Нагадаем, суд пачаўся сёння ў 10.30 у гарадскім судзе Полацка. Кацярыну Салаўёву абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Дзяўчыне пагражала пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

27 лютага 2008 года Салаўёвай было прад’яўлена абвінавачванне па дзейнасці ў незарэгістраванай арганізацыі.

Суд над актывісткай мусіў адбыцца 27 сакавіка, але быў перанесены амаль на два тыдні з-за адсутнасці абвінавачанай. Кацярына Салаўёва адбывала арышт за ўдзел у святкаванні Дня Волі.

Кацярына Салаўёва за сваю палітычную актыўнасць была двойчы выключана з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, дзе навучалася на настаўніцу англійскай мовы.
 

 

Ігар ОЛІН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя