Аргкамітэт па правядзенню Першамаю пагадзіўся ў прапанаваным уладамі месцам правядзення акцыі - плошча Бангалор. Такое рашэнне прынятае падчас паседжання 29 красавіка. Аднак фармат мерапрыемства ў гэтым годзе будзе больш разнастайным і цікавым, чым летась.
Дэмакратычныя левыя сілы вырашылі вярнуцца фа фармату даўно забытых “маёвак”. Таму, акрамя палітычнай часткі, падчас якой запланаваныя выступы вядомых палітыкаў, удзельнікаў чакае і шэраг культурніцкіх і спартовых спаборніцтваў. Пра падрабязнасці “маёўкі” Рацыі распавёў лідэр ПКБ Сяргей Калякін:
- Гэтая свята мы хочам правесці як для палітычна матываванай публікі, якім могуць быць цікавыя выступы палітыкаў, у тым ліку прэзентацыя газеты “Таварыш”, так і для людзей, якія не вельмі цікавяцца палітыкай, якія ў гэты дзень могуць проста прыйсці і адпачыць ў парку, паўдзельнічаць у конкурсах і проста паслухаць добрую музыку. Мы запрашаем усім мінчан прыйсці 1 мая ў 12.00 на плошчу Бангалор. Прыходзце, не пашкадуеце!
Самы цікавы прыз чакае пераможцаў конкурса перацягвання канату. Каманда-пераможца атрымае ў якасці падарунка скрыню піва. А самы шчаслівы ўдзельнік стане ўладальнікам мабільнага тэлефона, які будзе разыгрывацца падчас адмысловай латэрэі.
Кастусь ВАНСЯЦКІ






