Дзяржаўны дэпартамент быў гатовы зрабіць гэта ўжо 2 траўня. Амерыканскае кіраўніцтва запатрабавала таксама да 16 траўня закрыць пасольства Беларусі ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Йорку.
Пра гэтае рэзкае рашэнне ўчора паведамілі журналістам афіцыйныя асобы Дзярждэпартаменту, якія пажадалі застацца невядомымі. Паводле прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі, пазней Дзярждэп мусіў зрабіць афіцыйную заяву на гэты конт.
Ананімныя чыноўнікі зазначылі, што ў беларускіх пасольстве і консульстве ў ЗША зараз засталося ўсяго шэсць дыпламатаў, і ўсе яны мусяць пакінуць Штаты ў пазначаны тэрмін. Беларускія ўлады былі пастаўлены ў вядомасць наконт гэтага рашэння Дзярждэпартаменту падчас сустрэч дыпламатаў абедзвюх краін, што прайшлі 1 траўня
адначасова ў Вашынгтоне і Мінску, паведамляе АР.
Але позна ўвечары па беларускім часе 1 траўня з'явілася інфармацыя, што ЗША запаволілі афіцыйнае абвяшчэнне гэтага свайго рашэння беларускаму МЗС. Па ўсім, пачаліся перамовы.




