12-05, 13:51

Баршчэўскі: Кандыдат на прэзідэнта можа стаць новым старшынём Партыі БНФ

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пракаментаваў Рацыі ўчорашнюю заяву свайго намесніка Алеся Міхалевіча:

- Яшчэ не прызначана дата з’езду, каб гаварыць пра гэтае пытанне... А калі ён будзе, тады і будзе глядзецца, якія пытанні… У мяне няма на гэты конт аніякіх каментароў… Гэта залежыць ад розных чыннікаў, у тым ліку – ці вызначымся мы са сваім кандыдатам на прэзідэнцкія выбары да гэтага часу. Калі вызначымся, тады, магчыма, гэты кандыдат стане старшынём Партыі БНФ. Пагэтаму – тут усё можа быць. Але пакуль аніякіх рашэнняў не прымалася, і нават намёкаў няма.

Нагадаем, у інтэрв’ю “Салідарнасці” Міхалевіч заявіў, што летам можа змяніцца кіраўнік Партыі БНФ:

- Думаю, летам, калі ў нас будзе тэхнічны з’езд па вылучэнні кандыдатаў на “палатачную” кампанію, Лявон Баршчэўскі паспрабуе зрабіць яго справаздачна-выбарчым і сыйсці са сваёй пасады. Хто будзе новым кіраўніком, цяжка сказаць. Баршчэўскі увесь час кажа, што ў яго там то сем кандыдатаў, якіх ён праглядае, то тры...

Аляксей МІНЧОНАК

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя