Трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму пакараў сёння Мінскі гарадскі суд былога рэдактара газеты “Згода” Аляксандра Здзвіжкова. Суд палічыў яго вінаватым у распальванні рэлігійнай варожасці шляхам публікацыі ў 2006 годзе ў газеце "Згода" карыкатураў прарока Мухамеда.
Сам Аляксандр Здзвіжкоў сабе вінаватым не прызнаў. Ён збіраецца абскарджваць рашэнне Мінскага гарадскога суда.
Нагадаем, што 11 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над былым намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Згода” Аляксандрам Здзвіжковым. Яго вінавіцілі ў злачынстве, якое ў Крымінальным кодэксе Беларусі называецца распальваннем рэлігійнай варожасці. Здзвіжкоў перадрукаваў гэтыя карыкатуры на прарока Мухамеда з дацкай газеты, якія знайшоў у інтэрнэце.
Беларусь - адзіная краіна, у якой за факт перадрукоўкі карыкатураў была распачатая крымінальная справа.








Каментары