18-01, 17:07

Беларусь ставіць новыя рэкорды

Аўтар: Аляксей МІНЧОНАК

Беларусь – адзіная краіна, дзе “карыкатурны скандал” скончыўся зняволеннем журналіста. У нашых суседзяў медыі і іх кіраўнікі не цярпелі за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда. Як гэта было ва Украіне, у Расіі ды ў Польшчы?

Упершыню карыкатуры на прарока Мухамеда 30 верасня 2005 году надрукавала дацкая газета Jyllands-Posten. Пасля ўзняцця хвалі пратэстаў салідарнасць з гэтым выданнем праявілі еўрапейскія медыі. Карыкатуры перадрукавалі такія аўтарытэтныя выданні як бельгійская Der Standart, нямецкая Die Welt, гішпанская El Pais ды французкія Le Mond і Liberation. У лютым 2006 скандальныя выявы прарока Мухамеда з’явіліся ў польскай газеце Rzeczрospolita. Якія былі наступствы для выданння? Ці спрабавала дзяржава пакараць яго кіраўнікоў? Такое пытанне Рацыя накіравала да кіраўніка аддзелу спраў замежжа Rzeczрospolita Ежы Клешчыньскага.

- Наш галоўны рэдактар Гжэгош Галдан выказаў тады жаль з нагоды публікацыі, бо пачаўся ціск на рэдакцыю. З’яўляліся артыкулы на гэтую тэму. Некаторыя нас крытыкавалі, пісалі мусульмане, што жывуць у Польшчы. Справа трапіла ў пракуратуру, але засталася без задавальнення. Пракуратура палічыла, што публікацыя карыкатур не мела на мэце абразу мусульманаў.

Салідарнасць з еўрапейскімі журналістамі ў 2006 годзе прадэманстравала і ўкраінская прэса. Карыкатуры на прарока Мухамеда з’явіліся нават ў выданні “Сегодня”, якое падтрымлівае лідэра “Партыі Рэгіёнаў” Віктара Януковіча. Але выпадкаў пераследу журналістаў і медыяў за такі знак салідрнасці ва Украіне не было. Пра гэта распавёў старшыня Незалежнага медыя-прафсаюза Украіны Сяргей Гузь.

- Магчыма, былі нейкія папярэджанні ад рэгулюючых органаў. Але не было ніякіх санкцый, ліквідацыі газет ці прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

А вось у Расіі “карыкатурны скандал” выклікаў цэлую хвалю судовых працэсаў супраць сродкаў масавай інфармацыі. Але і там не было фактаў прыцягнення да крымінальнай адказнасці журналістаў ды рэдактараў, якія санкцыянавалі публікацыю карыкатур на Мухамеда. У размове з Рацыяй генеральны сакратар Саюза журналістаў Расіі Ігар Якавенка распавёў, што судовыя працэсы супраць рэдакцый падчас абвастрэння скандалу былі даволі частымі.

- Мы занялі даволі жорсткую пазіцыю, і ў Расіі, нягледзячы на тое, што праблемы былі, у нас атрымалася адстаяць і журналістаў, і СМІ.

Усе нашыя суразмоўцы былі шакаваныя, калі даведваліся пра тое, што ў Беларусі рэдактара газеты “Згода” Аляксандра Здзвіжкова асудзілі да трох год турмы. Вось, напрыклад, як адрэагаваў на гэта Ігар Якавенка.

- Тое, што ў Беларусі чалавека за гэта пасадзілі – гэта поўнае бязладдзе. Гэта рэпрэсіі, парушэнне свабоды слова і, дакладна, недапушчальная мера.

Прычын для жорсткага прысуду беларускаму журналісту не разумее і яго ўкраінскі Сяргей Гузь. Карыкатуры – гэта дыскусійнае пытанне, кажа ён.

- Гэта перабор. Нельга за такія дыскусійныя тэмы саджаць журналіста ў турму.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя