17-07, 12:27

Ад Мілінкевіча патрабуюць дэкларацыю

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці (УДФР) запатрабаваў ад лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча дэкларацыю аб даходах.

Фінансавыя звесткі аб даходах і маёмасці за 2005-2008 гады Аляксандр Мілінкевіч павінен падаць да 12 гадзін панядзелка 21 ліпеня. У выпадку, калі палітык не выканае патрабаванне, яму пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Адпаведны дакумент быў уручаны лідэру Руху “За Свабоду” 17 ліпеня, калі ён па позве з'явіўся ва УДФР. Камітэт дзяржаўнага кантролю спасылаецца на арт.6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2003 года “Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў”.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што не мае сакрэтаў ад органаў фінансавага следства і  абавязкова прадставіць усе неабходныя дакументы. Лідэр Руху “За Свабоду” аднак лічыць, што гэтыя патрабаванні маюць выразны палітычны падтэкст і выказаў шкадаванне, што прафесіяналы фінансавага следства вымушаныя займацца палітычным вышукам і пераследам.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя