У апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкія выбары першыя страты панесла кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гродзенскай вобласці.
Ад удзелу ў выбарах адмовіўся сябра партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада Віктар Вайтчук.
Планавалася, што Віктар Вайтчук стане прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48. Яго прозвішча знаходзілася ва ўзгодненым спісе Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Аднак ў апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў грамадскі актывіст нечакана адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі.
Па словах Віктара Вайтчука ніякага ціску з боку ўлады не было ён не бачыць сэнсу ўдзелу ў выбарчым фарсе і не раіць гэта рабіць другім.
Віктар Вайтчук лічыць, што кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў пачала рыхтавацца да выбараў з вялікім спазненнем, што негатыўна можа адлюстравацца на палітычнай кампаніі. Акрамя таго, пасля двух гадоў безпрацоўя грамадскі актывіст уладкаваўся на сталае месца працы, у сувязі з чым актыўная палітычная дзейнасць на яго думку можа негатыўна адбіцца на працоўных адносінах з кіраўніцтвам прадпрыемства, дзе ён працуе.
Радыё Рацыя







Каментары