Ідэя старэння камітэтаў мясцовага самакіравання, агучаная ў свой час дэпутатам Гродзенскага гарсавета мінулага склікання Сяргеем Кузьмянком, знаходзіць усё больш і больш прыхільнікаў у горадзе над Нёманам.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 16:20
Акторы Купалаўскага тэатру у сераду былі вельмі здзіўленыя, калі прыйшлі на рэпетыцыю.
Апошняе выпраўленне: 23.07.2008 19:58
Супрацоўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі дапытваюць па справе выбуха дэпутата Мастоўскага раённага савета дэпутатаў Зміцера Кухлея. Дэмакратычны актывіст збіраецца ўдзельнічаць у будучых парламенцкіх выбарах і не выключана, што яго грамадска-палітычная дзейнасьць зацікавіла КДБ.
Апошняе выпраўленне: 22.07.2008 20:53
У Кобрыне працягваецца ціск на актывіста Партыі БНФ, кандыдыта ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад спісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Меха. Акрамя самога палітыка, пад пільны кантроль уладаў трапілі і сябры яго ініцыятыўнай групы.
Апошняе выпраўленне: 22.07.2008 14:52
У нядзелю ў Беларусі пачаўся адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў – вылучэнне кандыдатаў. Пра асаблівасці гэтай працэдуры карэспандэнт Рацыі Кастусь Вансяцкі пагутарыў з сакратаром Цэнтрвыбаркаму Мікалаем Лазавіком.
Апошняе выпраўленне: 21.07.2008 11:24
У Івянцы завяршылася першая міждыяцэзійная сустрэча моладзі Беларусі, якая праходзіла паралельна з Сусветным днём моладзі ў Сіднэі (Аўстралія).
Апошняе выпраўленне: 20.07.2008 19:00
У пятніцу, 18 ліпеня, у Мінску прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта і Міністэрства адукацыі сабралі журналістаў, каб растлумачыць усе станоўчыя моманты, якія нясе вяртанне беларускай сістэмы сярэдняй адукацыі да 11-годкі.
Апошняе выпраўленне: 19.07.2008 20:11
У пятніцу раніцай у КДБ былі выкліканыя адразу тры прадстаўнікі Аб’яднаных дэмкратычных сілаў. Як патлумачыў следчы, размова будзе весціся пра Юрася Карэтнікава, які, нагадаем, ужо трэці дзень знаходзіцца ў СІЗА па падазрэнні ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 18.07.2008 13:49
Прэзідыум Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў патрабуе неадкладнага вызвалення сябра Партыі БНФ Юрася Карэтнікава, якога ўчора затрымалі па падазрэнні ў датычнасці да выбуху ў ноч на 4 лііпеня ў Мінску. Адмысловая заява была прынятая кіраўніцтвам АДС 17 ліпеня.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 19:21
Гродзенскія ўлады вынайшлі новы спосаб папаўнення мясцовага бюджэта. Упраўленне архітэктуры і будаўніцтва гарвыканкама праводзіць чарговую пашпартызацыю вонкавай рэкламы на фасадах будынкаў, аплату якой ажыццяўляюць яе гаспадары.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 19:23
Роўна тыдзень спатрэбіўся Аляксандру Лукашэнку, каб вырашыць кадравыя пытанні, якія паўсталі пасля гучных адставак кіраўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта Генадзя Невыгласа і Савету Бяспекі Віктара Шэймана. Вечарам ў аўторак афіцыйныя крыніцы паведамілі пра новыя прызначэнні. Савет Бяспекі ўзначаліў цяпер ужо былы шэф КДБ Юры Жадобін, а Адміністрацыю - Уладзімір Макей, які выконваў дагэтуль абавязкі памочніка кіраўніка дзяржавы. Кіраваць КДБ ад 15 ліпеня будзе генерал-маёр Вадзім Зайцаў, які да гэтага часу займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Апошняе выпраўленне: 16.07.2008 19:02
Аляксандр Лукашэнка знайшоў выйсце з праблемы недахопу ў Беларусі дактароў. Пасля наведвання віцебскага радзільнага дома прэзідэнт прапанаваў зрабіць для выпускнікоў медычных ВНУ размеркаванне па працаўладкаванні цягам на 15 год.
Апошняе выпраўленне: 16.07.2008 18:59
У склад акруговых выбарчых камісіяў увайшлі 82 прадстаўнікі прапрэзідэнцкай “Белай Русі”. Пра гэта Рацыі паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік. Ад апазіцыйных аб’яднанняў да працы ў камісіях дапушчаныя толькі сябры “БНФ “Адраджэньне”. Больш падрабязнее пра вынікі фармавання акруговых камісіяў па выбарах дэпутатаў Палаты предстаўнікоў у рэпартажы Кастуся Вансяцкага.
Апошняе выпраўленне: 15.07.2008 17:45
Аднадзённы візыт у Гродна ажыццявіў ваявода падляшскі Мацей Жыўна. Сустрэча з кіраўніком аблвыканкама і абмеркаванне перспектываў супрацоўніцтва паміж суседнімі рэгіёнамі - гэта галоўныя тэмы яго першага наведвання горада над Нёманам.
Апошняе выпраўленне: 14.07.2008 13:03
Увечары 8-га ліпеня тэлеканал “Белсат”, перадачы якога транслююцца на Беларусь з Польшчы, пачаў вяшчанне праз спадарожнік Sirius-4. З гэтай нагоды на пытанні нашага радыё адказаў кіраўнік службы інфармацыі тэлебачання Белсат Аляксей Дзікавіцкі.
Апошняе выпраўленне: 10.07.2008 10:12