30-04, 16:15

Сайт www.ucpb.org прызналі афіцыйным сайтам АГП

Паводле кіраўніка АГП, судовае рашэнне было “палітычным, а не юрыдычным”.

Паводле кіраўніка АГП, “палітычным, а не юрыдычным” было судовае рашэнне, звязанае з веб-сайтам www.ucpb.org, які змясціў артыкул “Сям’я” робіць бізнес пад надзейным дахам дзяржавы”, дзе згадваецца “сямейны бізнес” розных чыноўнікаў, у прыватнасці старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка.

Да судовай адказнасці за абразу дзелавой рэпутацыі яго сына, Андрэя Козіка, кіраўніка юрыдычнай групы “Аргумент”, была прыцягнута АГП, прыхільнікі якой стварылі сайт www.ucpb.org. Да судовай адказнасці за абразу дзелавой рэпутацыі была прыцягнута АГП, прыхільнікі якой стварылі сайт www.ucpb.org. Аднак, нягледзячы на тое, што там змяшчаецца частка інфармацыі пра дзейнасць партыі, яна не з’яўляецца ўладальнікам гэтага сайта і не павінна адказваць за змешчаныя там матэрыялы.

Кіраўніцтва АГП заявіла аб намеры абскардзіць несправядлівае судовае рашэнне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, а таксама патлумачыла ўзнікшую сітуацыю імкненнем дзяржавы знайсці рычагі ўздзеяння на незалежную інфармацыйную прастору.

Наталля ЯКАВЕНКА


 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя