12-05, 23:57

10 год служэння Мітрапаліта Савы

12 траўня 1998 года Святы Сабор епіскапаў Польскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы абраў архіепіскапа Саву Мітрапалітам Варшаўскім і ўсяе Польшчы. А 31 траўня таго самага года ў Варшаве адбылася яго ўрачыстая інтранізацыя.

Сёння мінула роўна 10 гадоў з моманту прыняцця Мітрапалітам Савай абавязкаў кіраўніка Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

З гэтай нагоды на святой гары Грабарцы прайшлі ўрачыстасці, якія пачаліся а 10-й раніцы святочнай літургіяй, узначаленай самім юбілейнікам.

На святкаванні прыбылі пачэсныя госці, імёны і прозвішча якіх пералічыў епіскап Семятыцкі Ежы.

Святочная літургія трывала больш за дзве гадзіны і была перапынена выступам міністра ўнутраных спраў і Адміністрацыі Гжэгажа Схетыны, які з-за вельмі насычанага графіка не мог дачакаццы канца доўгага набажэнства.

Міністр ад імя прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска і Палаты міністраў падзякаваў Мітрапаліту Саве за ўмацаванне праваслаўнай веры і за ўзмацненне сувязяў праваслаўнай царквы і дзяржавы. А таксама выказаў спадзяванні, што праваслаўная царква ў Польшчы будзе надалей развівацца.

Прамаўляў і Міхал Каміньскі, прадстаўнік канцэлярыі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Трэба сказаць, што ў пэўным моманце падчас святочнай літургіі над святой гарой Грабаркай закружыў верталёт, але, як зазначыў Каміньскі, нішто не можа супыніць і заглушыць малітву праваслаўных у Польшчы.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя