17-07, 10:19

Гродзенскія ўлады вынайшлі новы спосаб папаўнення мясцовага бюджэта

Гродзенскія ўлады вынайшлі новы спосаб папаўнення мясцовага бюджэта. Упраўленне архітэктуры і будаўніцтва гарвыканкама праводзіць чарговую пашпартызацыю вонкавай рэкламы на фасадах будынкаў, аплату якой ажыццяўляюць яе гаспадары.

Чарговую пашпартызацыю павінны прайсьці тыя бізнэсоўцы і прадпрыемствы, якія атрымалі пашпарты на вонкавую рэкламу да 1 студзеня 2008 года. Кошт афармлення  дакумантаў складае  ў сярэднім 200 даляраў і залежыць ад памераў рэкламных надпісаў. Інфармацыю аб  пазачарговай пашпартызацыі падцвердзілі ва  упраўлення архітэктуры гродзенскага гарвыканкама: чынавенства не бачыць  у падзеі нічога дзіўнага, а зняццё дадатковых сродкаў з камерцыйных прадпрыемстваў лічыць справай дзяржаўнай.

Па новых правілах, пашпартызацыю вымушаны праходзіць толькі камерцыйныя прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі, чыя рэклама накіравана на атрыманне прыбытку. Такія прыкладам установы, як чырвоны крыж ці фонд міру за вонкавую рэкламу дзяржаве не плоцяць.Яшчэ адна праблема, якая паўстае перад  гарадзенскімі бізнэсоўцамі -доўгачасовы тэрмін афармлення дакумантаў у сувязі з вялікай колькасьцю жадаючых як мага хутчэй атрымаць новыя дазволы на вонкавую рэкламу.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя