Супрацоўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі дапытваюць па справе выбуха дэпутата Мастоўскага раённага савета дэпутатаў Зміцера Кухлея. Дэмакратычны актывіст збіраецца ўдзельнічаць у будучых парламенцкіх выбарах і не выключана, што яго грамадска-палітычная дзейнасьць зацікавіла КДБ.
Супрацоўнікі Шчучынскага міжраённа КДБ забралі Зміцера Кухлея непасрэдна з мейсца працы - прадпрыемства “Мастоўдрэў”, дзе ён працуе перакладчыкам. Дэпутат мясцовага савета паспеў патэлефанаваць жонцы і паведаміць, што яго вязуць на допыт. Акалічнасьці затрымання Зміцера Кухлея пакуль невядомыя, але яго сябры не выключаюць, што апазыцыйная грамадска-палітычная дзейнасць магла зацікавіць камітэт дзяржаўнай бяспекі напярэдадні парламенцкіх выбараў: ў ініцыятыўную групу па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты дэмакратычнага актывіста ўвайшло 46 чалавек. Папярэдне вядома, што канкурэнтам Зміцера Кухлея можа стаць першы намеснік старшыні гарадзенскага аблвыканкама Васіль Сцяпура.
Радыё Рацыя






