23-07, 11:10

Акторы Купалаўскага тэатру сталі першымі ахвярамі візіту ў Мінск прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса

Акторы Купалаўскага тэатру у сераду былі вельмі здзіўленыя, калі прыйшлі на рэпетыцыю.

Аляксандраўскі сквер, дзе месціцца самы вядомы беларускі тэатр, быў з раніцы ачэплены супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным. У сквер, не пускалі не толькі мінакоў, але і супрацоўнікаў Куралаўскага тэатру, якія прыйшлі на працу. На ўсе патрабаванні дазволіць прайсці на працоўныя месцы прадстаўнікі спецслужбаў катэгарычна заўлялі, што гэта можна будзе зрабіць толькі пасля 15.00.
Справа ў тым, што побач з тэатрам знаходзіцца будынак Адміністрацыі прэзідэнта, дзе сёння Аляксандр Лукашэнка мае намер сустрэцца з Уга Чавесам.

Увогуле візіт лідэра Венесуэлы суправаджаецца беспрэцэдентнымі мерамі бяспекі. У прыватнасці, абмежаваны рух транспарту па вуліцам Захарава і Першамайскай, што злучаюцца са скверам Сымона Белівара, які мае намер наведаць Уга Чавес.

Больш за тое, жыхарам дамоў па вуліцы Захарава і Першамайскай у Мінску загадана ад 12 да 13 гадзінаў зачыніць усе вокны.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сярод жыхароў аб’яве.

«У мэтах вашай бяспекі выхад на пераходны балкон з ліфтавой на пажарную лесвіцу строга забаронены», - гаворыцца ў аб'яве.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя